Беларускі тэатр “ЛЯЛЬКА” (Віцебск, Беларусь) Ганс Хрысціян АНДЭРСАН
Кранальная гісторыя без слоў “ДЗЮЙМОВАЧКА” 3+
Пастаноўка – Міхаіл КЛІМЧУК Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы – Соф’я ШАХНОЎСКАЯ Музыка – Мікіта ГУШЧАНКА Харэаграфія – Дзіяна ЮРЧАНКА Артысты: Аляксандра БУРДЗІЛОЎСКАЯ, Валерый ЗІМНІЦКІ, Дзяніс КАЛЬЯНАЎ, Даніла КАТОВІЧ, Марыя КАВАЛЁВА
Сапраўдныя цуды ў спектаклі “ДЗЮЙМОВАЧКА”. ДЗЮЙМОВАЧКА жыве ў кветцы, размаўляе з жукамі, мышамі, эльфамі... Ёй нават пашчасціла ўбачыць свет з вышыні птушынага палёту. Якая прыгажосць! Дзяўчынка на крылах ластаўкі... ДЗЮЙМОВАЧКА прайшла праз шмат выпрабаванняў і здабыла шчасце. Верыць у свае сілы трэба нават у самых неверагодных і складаных умовах.