Захапляльная гісторыя пра хітрую Лісу і някемлівага Воўка, якія павадзіліся разам спусташаць куратнікі. Аднойчы скралі яны залатое яйка, бо былі ўпэўнены, што з яго з’явіцца цуда-курыца і будзе несці ім залатыя яйкі. Але штосьці пайшло не так…
Яркі, вясёлы, дынамічны спектакль, з музыкай, песнямі і танцамі, будзе цікавы не толькі маленькім гледачам, але і дарослым.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка Мастак – Юрый Саламонаў
Узроставыя рэкамендацыі: 6+ Прэм’ера: 23 снежня 2016 Працягласць: 1 г. 10 хв. без антракту