Трагікамедыя «Апошні атракцыён » нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім.Я.Купалы.
Гэтая захапляльная гісторыя паводле п’есы амерыканскага драматурга, рэжысёра, сцэнарыста, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Дэвіда Ліндсі-Эбера разгортваецца ў адным з пансіянатаў, які можа знаходзіцца ў любым месцы свету. Дзве спадарыні б’юцца аб заклад, і бойка будзе без правілаў, з надзвычай жорсткімі розыгрышамі і забароненымі прыёмамі... Што атрымае пераможца? Чым скончыцца гэтая амаль смяротная гульня? Глядач абавязкова даведаецца, калі прыйдзе на спектакль. “Апошні артыкцыён” – спектакль пра любоў да жыцця, пра тое, што ў любым узросце нам неабходны людскія спагада, спачуванне і разуменне.
Узроставая катэгорыя: 16+;
Працягласць спектакля: 2 гадзіны 15 хвілін, з антрактам.