''Несцерка''
Su 21/09/2025 18:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Віталь Вольскі.
12+
Камедыя на 3-ы дзеі.
12+
Камедыя на 3-ы дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм'ера - 18 мая 1941 года.
Капітальнае аднаўленне – кастрычнік 2006 года.
Капітальнае аднаўленне – кастрычнік 2006 года.
Гэты спектакль пра вясёлыя прыгоды бедняка Несцеркі, беларускага Хаджы Насрэдзіна, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Такі ўжо чалавек Несцерка! Сюжэт камедыі пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгод, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.
...Бедны, але сумленны і працавіты хлопец Юрась кахае Насту, дачку ганчара Мацея. Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці Насты, строгая і ўладарная кабета Мальвіна прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста - Шкаляра. І тут на дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка. Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець: абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце Шкаляра, ашукаць Суддзю, «адправіць» жаніха-прайдзісвета ў «замежныя краіны» і ўрэшце схіліць непахісную Мальвіну да шлюбу Насты з Юрасём.
У свой час праз гэты спектакль прайшлі ўсе артысты Коласаўскага тэатра. У 2021 годзе коласаўскаму «Несцерку» споўнілася 80 год.
Пастаноўка Навума ЛОЙТАРА, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Сцэнаграфія і касцюмы Ліпы КРОЛЯ.
Музыка Ісаака ЛЮБАНА, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Сцэнаграфія і касцюмы Ліпы КРОЛЯ.
Музыка Ісаака ЛЮБАНА, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Рэжысёр аднаўлення Віталь БАРКОЎСКІ, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Мастак аднаўлення Пятро АНАШЧАНКА.
Мастакі па касцюмах Ніна БАБРОВІЧ і Пятро АНАШЧАНКА.
Музычная рэдакцыя Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Мікалай ПАДАЛЯК.
Мастак аднаўлення Пятро АНАШЧАНКА.
Мастакі па касцюмах Ніна БАБРОВІЧ і Пятро АНАШЧАНКА.
Музычная рэдакцыя Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Мікалай ПАДАЛЯК.
Працягласць спектакля 3 гадзіны з двума антрактамі
Event | Date / Time | Venue | |
---|---|---|---|
''Несцерка'' | Su 21/09/2025 18:00 | Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск |
Event | ''Несцерка'' |
---|---|
Date / Time | Su 21/09/2025 18:00 |
Venue | Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск |
No results have been found for your request.