logo
Select period
Search from map
Menu

СПЕКТАКЛЬ ''Ладдзя Роспачы''

Fr 05/09/2025 18:00
Show descriptionHide description

Да Дня беларускага пісьменства тэатр праводзіць патрыятычную акцыю, якая адбудзецца ў пятніцу 5 верасня 2025 у 18.00.
У праграме акцыі работа творчай пляцоўкі з удзелам беларускіх пісьменнікаў: члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Рыгора Бабчанка і пісьменніка, выдатніка адукацыі Якава Ліпскага, экскурсія па тэатру, віктарына ад Мазырскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Завяршыцца акцыя праглядам спектакля «Ладдзя Роспачы» па матывах аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры У.Караткевіча ў пастаноўцы рэжысёра С.Джэліевай.

Коратка пра спектакль

«…Жыў у беларускім горадзе небагаты дваранін Гервасій Выліваха - балагур і весялун. Жыў з размахам, без аглядкі, яму і чорт быў не брат, і смерць не палохала. Болей за ўсё ён любіў Радзіму, жыццё і весялосць, і ні пры якіх акалічнасцях ён не саступіў бы ў барацьбе за іх. ”Ці ж Бог даў беларусу дзюбу, каб ён пішчаў?“ – гаворыць Гервасій. Так, не скардзіцца трэба, а радавацца жыццю ва ўсіх яго праявах.

  А калі прыйшла пара паміраць, Гервасій і тут не страціў прысутнасці духу і задумаў гульню з самой Смерцю…

Што з гэтага выйшла і хто перамог? У чым жа шчасце на гэтай зямлі?

Адказ на ўсе пытанні - у фінале спектакля. …»


Любіце і шануйце сваю мову, карані і Беларусь! Думайце і разважайце па-беларуску! Чакаем Вас!

Events

No results have been found for your request.
Loading...
Reload