logo
Select period
Search from map
Menu

Концерт ''Дразды 20 год'' группы ''Дрозды''

Fr 27/06/2025 21:00
54.00 - 64.00
Show descriptionHide description

Беларускі гурт «Дразды» зноў заспявае ў  Лідскім замку!

Канцэртная праграма «Дразды - 20 год» адбудзецца 27 чэрвеня 2025 года

Музычны гурт, створаны Віталем Карпанавым у 2005-м, за гэты час заваяваў сэрцы многіх слухачоў. У рэпертуары – рознажанравыя творы як на беларускай, так і рускай мовах. Адметна, што ёсць кампазіцыі, якія адлюстроўваюць родную культуру і традыцыі. А песня «Хата бацькоў» для многіх стала сапраўдным гімнам малой радзімы. На YouTube яна набрала больш за 4 мільёны праглядаў.

Канцэрт у нашым горадзе абяцае быць не толькі музычнай падзеяй, але і яркай сустрэчай з прыхільнікамі. Прагучаць любімыя хіты. Разам з артыстамі можна будзе спяваць і танцаваць, а яшчэ яны адкажуць на пытанні публікі.

Канцэрт пачнецца ў 21.00. Узроставы цэнз – 6+.

Захапіце з сабой добрый настрой!

Events

No results have been found for your request.
Loading...
Reload