Без мінулага - няма будучыні! Менавіта таму мы абавязаны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта таму на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разгарнецца трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц на чале са старшынёй Васковым у спектаклі рэжысёра Д.Акімава "А зоры тут ціхія" па аднайменнай аповесці Барыса Васільева. Старэйшаму пакаленню знаёмы імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася аб любові да Радзімы, аб сумленні, аб тым, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне. Спектакль-разважаннне. Спектакль-рэквіем. Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над галавой!