''Пісаравы імяніны'' (16+)
Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Якія, да таго ж, святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць Вас, нашы любыя гледачы, на спектакль «Пісаравы імяніны» паводле п’есы Уладзіслава Галубка.
Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі і добры настрой.
Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару! Наш імяніннік Пісар чакае кожнага з Вас у нашым тэатры! Прыходзьце!
Event | Date / Time | Venue | Price | |
---|---|---|---|---|
''Пісаравы імяніны'' (16+) | Tu 23/09/2025 19:00 | Театр имени Янки Купалы, Минск | 23.50 - 38.50 |
Event | ''Пісаравы імяніны'' (16+) |
---|---|
Date / Time | Tu 23/09/2025 19:00 |
Venue | Театр имени Янки Купалы, Минск |
Price | 23.50 - 38.50 |
No results have been found for your request.