Саладуха спявае – музыкант грае!
Зорка беларускай эстрады Аляксандр Саладуха выступіць 13 чэрвеня ў Палацы культуры г. Маладзечна. Канцэрт адбудзецца ў рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Малад93ечна – 2025».
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь прадставіць новую праграму «Грай, музыкант!», якая з поспехам праходзіць па ўсёй краіне. Гэта прэзентацыя пятнаццатага сольнага альбома Аляксандра Саладухі. Падчас канцэрта прагучаць і прэм’ерныя кампазіцыі, і хіты. Да шэрагу твораў музыку напісаў наш зямляк Алег Елісеенкаў. У іх ліку і песня «Памяці Уладзіміра Мулявіна» (словы – народныя). Таксама ў выкананні зоркі прагучаць прысвячэнні роднай Беларусі.
І, канешне, публіка пачуе хіты «Здравствуй, чужая милая!», «Виноград», «Невозможное станет возможным», «Листки календаря».
Мероприятие | Дата / Время | Место проведения | Цена | |
---|---|---|---|---|
Канцэртная праграма ''Грай, музыкант!'' Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладухі | Пт 13.06.2025 19:00 | Дворец культуры, г. Молодечно, Молодечно | 23.00 | |
Мероприятие | Канцэртная праграма ''Грай, музыкант!'' Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладухі |
---|---|
Дата / Время | Пт 13.06.2025 19:00 |
Место проведения | Дворец культуры, г. Молодечно, Молодечно |
Цена | 23.00 |
Мероприятие | Канцэртная праграма ''Грай, музыкант!'' Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладухі |
---|---|
Дата / Время | Пт 13.06.2025 19:00 |
Место проведения | Дворец культуры, г. Молодечно, Молодечно |
Цена | 23.00 |