Чорная панна Нясвіжа (12+) Аляксей Дудараў містычная легенда аб любові ў адной дзеі
Рэжысёр - Валерый Раеўскі Мастак - Барыс Герлаван Кампазітар - Віктар Капыцько
Прэм'ера – 29 снежня 2000 года Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту
Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзе гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта – Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Ролі выконваюць: Таіса Ввядзенская, Ала Ельяшэвіч, Міхаіл Світа, Станіслаў Арцем’еў, Генадзій Пшэннік, Аляксандр Кісялеў