По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Венскі баль з А1 у Купалаўскім (18+)''

Сб 14.12.2019 20:00
Театр имени Янки Купалы, Минск
Венскі баль з А1 у Купалаўскім 
 
«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» адбудзецца 14 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. 
 
Баль задуманы як дабрачынны: 50 % атрыманых сродкаў будуць накіраваны на падтрымку работы грамадскага аб’яднання «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь», што дапамагае сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, знайсці новую сям’ю, а тым, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі сацыяльнага сіроцтва, – пераадолець складаныя жыццёвыя абставіны і захаваць родную сям’ю.
 
Госці мерапрыемства атрымаюць магчымасць усю ноч навылет танцаваць на балі пад суправаджэнне Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, паўдзельнічаць у салонных гульнях, паслухаць музычную праграму ў выкананні аркестра Купалаўскага тэатра. Таксама прадугледжаны напоі і фуршэтныя закускі.
 
Уладальнікі электронных білетаў могуць загадзя звярнуцца ў касы Купалаўскага тэатра з раздрукаваным экземплярам i пры жаданнi атрымаць спецыяльнае запрашэнне. Яно не з’яўляецца асобным квiтком на імпрэзу, а толькi падарункавым канвертам да яго. Пры ўваходзе ў тэатр у дзень балю госцi ўсё адно павiнны падцвердзiць наяўнасць электроннага бiлета. Падрабязную праграму мерапрыемства кожны ахвотны зможа атрымаць непасрэдна ў дзень балю.
 
На «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» гасцей чакаюць у строях, якія адпавядаюць зацверджанаму арганізатарамі дрэс-коду. Для дам гэта вячэрняя сукенка даўжынёй да падлогі (але не белая – у белым на балі маюць права прысутнічаць толькі дэбютанты); а для мужчын – Black tie. Збор гасцей пачнецца ўжо ў 20:00, а ўрачыстая цырымонія адкрыцця «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» прызначана на 22:00.
 
Яшчэ адна магчымасць убачыць падзеі «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» на ўласныя вочы – прамая трансляцыя, якая адбудзецца на платформе VOKA.
 
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения  
''Венскі баль з А1 у Купалаўскім (18+)'' Сб 14.12.2019 20:00 Театр имени Янки Купалы, Минск
Информация о ценах
Уважаемые зрители!
«Венскі баль з А1 у Купалаўскім», запланированный на 14.12.2019 г. 20:00
ОТМЕНЁН.

Возврат денежных средств за билеты осуществляется в кассе театра, по адресу: г. Минск, ул.Энгельса,7а с 04.12.2019 г. по 20.12.2019 г.
Касса работает с 10:00 до 20:00

Искренне благодарим за понимание!
Телефон: 8 (017) 327-17-17

Организатор: ДУ"НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМIЧНЫ ТЭАТР IМЯ ЯНКI КУПАЛЫ"
 
Место проведения
Театр имени Янки Купалы
г. Минск, ул.Энгельса, 7 Минск Беларусь
Организатор
Национальный академический театр имени Янки Купалы ГУ
Национальный академический театр имени Янки Купалы ГУ
ул.Энгельса,7 Минск 220030 Минская
Рег. №: 100377901