По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Смяротны нумар''

Ср 22.05.2019 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
12+
Алег Антонаў.
Балаган у 2-х частках.

Прэм’ера - 18 мая 2016 года.

На сцэне тэатра – цырк! Але майстру клоўнскага мастацтва нечакана робіца блага. І тут невядома адкуль з’яўляюцца яшчэ чацвёра – Белы і Чорны, Руды і Тоўсты. Хто яны? Насамрэч, толькі часткі Клоўна. Як быццам незалежныя, яны толькі адлюстроўваюць розныя ўвасабленні, пачуцці, перыяды жыцця… Аднак кожны лічыць сябе надзвычай важным і галоўным, і таму хоча зрабіць свой выключны нумар, які моцна прагучыць, зазвініць, выбухне пад купалам цырка!

Канешне, зрабіць можна самастойны нумар. А вось жыць кожнаму сваім жыццём – не. Героі проста нездольныя існаваць паасобку. А каб адбылося сапраўднае мастацкае чараўніцтва, яны павінны аб’яднацца ў адным творцы, у адным вялікім Клоўне.

Рэжысёр Міхась Краснабаеў параўноўвае сюжэт спектакля з лёсам акцёра. Каб спектакль жыў, акцёр павінны адмовіцца ад сваёй індывідуальнасці і стаць неад’емнай часткай агульнага відовішча.

У спектаклі «Смяротны нумар» гарманічна спалучаюцца тэатральнае і цыркавое мастацтва. Пластычныя нумары, фокусы, клаўнада, эксцэнтрыка змяняюцца глыбокім псіхалагічным лірызмам, які ўтойваецца пад грымам і маскамі.

Пераклад, пастаноўка і сцэнаграфія – Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Мастак па касцюмах – Святлана МАКАРАНКА.
Кампазітар – Руслан СТАБРОЎСКІ.
Відэаінсталяцыі – Алег ЧАРНЯК.
Пастаноўка харэаграфічных і пластычных нумароў – Дзіяна ЮРЧАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

КЛОЎН - Генадзь ГАЙДУК.
ТОЎСТЫ - Яўген БЕРАСНЕЎ.
РУДЫ - Яўген ЛУК’ЯНАЎ.
БЕЛЫ - Раман САЛАЎЁЎ.
ЧОРНЫ - Цімур ЖУСУПАЎ.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.

Спектакль ідзе без антракту.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения  
Спектакль ''Смяротны нумар'' Ср 22.05.2019 19:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Информация о ценах

Уважаемые зрители!

 

Спектакль «Смяротны нумар»,

запланированный 22.05.2019 г. 19:00,

 

ОТМЕНЁН

Денежные средства за билеты, оплаченные пластиковой картой через интернет-сайт http://kvitki.by, будут возвращены на карту в течение недели.

 

Искренне благодарим за понимание!

Администрация НАДТ им. Я. Коласа

210026 г. Витебск, ул. Замковая, 2

Тел.: (+375 212) 62-63-81

Место проведения
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Рег. №: 300203648
Тот же организатор То же место проведения
Купить ''Доктар філасофіі'' ''Доктар філасофіі'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 10.00
Купить ''Леаніды не вернуцца на зямлю'' ''Леаніды не вернуцца на зямлю'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 10.00
Продано Спектакль ''Как я люблю глубину твоих ласковых глаз...'' ПроданоПроданоСпектакль ''Как я люблю глубину твоих ласковых глаз...'' НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Купить Прэм'ера ''Бальніца на краі свету'' Прэм'ера ''Бальніца на краі свету'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 10.00
Купить Спектакль ''Не пакідай мяне'' Спектакль ''Не пакідай мяне'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 10.00