logo
Выбрать период
Поиск на карте
Меню

Спектакль ''Наш космас'' (12+)

Вт 23.04.2024 19:00
Описание событияСкрыть описание
Свет Мастака... Які ён? Як адбываецца нараджэнне карціны?  Што адбываецца у душы чалавека, здольнага на палатне перадаць той ці іншы момант жыцця? Якія думкі, падзеі, эмацыйныя ўзрушэнні могуць уплываць на яго?
Чым ахвяруе і праз што праходзіць Мастак з моманту напісання першага малюнка ў дзяцінстве да прызнанага  сусветнага шэдэўра, гледзячы на які звычайны чалавек пападае ў Космас...
На гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае новы пластычны спектакль у пастаноўцы Д.Філіповіча.
Спектакль складаецца з 9 сцэн, дзеянні якіх пераплятаюцца паміж жыццём рэальным і жыццём унутраным, якія можна падзяліць на сон і яву.
Падзеі, якія адбываюцца на сцэне, суправаджае жывы акампанімент беларускіх народных песень і музыкі кампазітара Андрэя Цалко.
Гледача чакае дзіўнае знаёмства са сцэнамі, са светам выдатных беларускіх мастакоў!
Усё гэта - наш Космас! Спектакль "Наш Космас"!
 
СЦЭНЫ:
1. "МАЙСТЭРНЯ МАСТАКА"
2. "ДАРОГА ДА ПАСТУПЛЕННЯ"
3. "МАСТАЦКАЯ ШКОЛА"
4. "БАЦЬКІ"
5. "АПОШНІ СЯМЕЙНЫ ФОТАЗДЫМАК"
6. "ПЕРШЫ ПАЦАЛУНАК"
7. "СТРАХ"
8. "НАРАДЖЭННЕ ШЭДЭЎРА"
9. "АЎКЦЫЁН"
 

События

Мероприятия не были найдены
Загрузка...
Перезагрузить
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить