logo
Корзина: 0
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Каралева прыгажосці з Лінена''

Пт 04.02.2022 19:00
НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
12.50
КАРАЛЕВАПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА
16+
Марцін Мак-Донах.
Кухонны трылер на 1-у дзею.
Камерная сцэна.
Прэм’ера - 11 чэрвеня 2015 года.
 
Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі найчасцей глухія і жорсткія адно да аднаго, яны схільныя да гвалту… і ўсё ж… не безнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін Мак-Донах. У «Каралеве прыгажосці з Лінэна*» смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная і няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі – ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з вар’ятні. У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў – жаданне кахання і роспачы з-за яе адсутнасці – пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна злучаны паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы.
 
*Мястэчка Лінэн – дробнае мястэчка. Пара вузкіх аўтамабільных дарог, гасцініца, некалькі крам, пабаў і царква. Лінэн – адно з найпрыгожых месцаў Ірландыі – робіцца змрочнай клаакай, цэнтрам стасункаў маткі і дачкі, эмігранта і Радзімы, тут пульсуюць каханне і яе поўная нябытнасць… «У рай бы на імгненне, пакуль чорт цябе не забраў!»
 
Спектакль па п’есе «Каралева прыгажосці з Лінэна» ўпершыню быў пастаўлены 1 лютага 1996 года тэатрам «Druid Theatre Company»/«Royal Court Theatre» на сцэне «Town Hall Theatre», у ірландскім горадзе Гэлаўэй. 5 саакавіка прэм’ера пастаноўкі адбылася ў Лондане, у тэатры «Royal Court Theatre Upstairs».
 
Праз два гады, 11 лютага, «Каралева прыгажосці з Лінэна» была пастаўлена ў Нью-Ёрку, на сцэне тэатра «Atlantic Theater Company». А 14 красавіка спекаткль паказаны на Брадвеі пры ўдзеле знакамітых артыстаў Рэндала Л.Рэгхіта, Чэйза Мішкіна, Стывена М.Леві і Леанарда Салаўэя ў супрацоўніцтве з Джуліянам Шлосбергам і Нормай Лангворфі.
 
Пераклад Міраславы ШАВЫРКІНАЙ.
Пастаноўка, музычнае афармленне Ірыны ЦІШКЕВІЧ.
Сцэнаграфія, касцюмы Юліі КАРЫМАВАЙ.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.
 
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
МЭГ ФОЛАН
- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Таццяна ЛІХАЧОВА
МОРЫН ФОЛАН
- Анжаліка БАРКОЎСКАЯ
ПАТА ДУЛІ
- Генадзь ГАЙДУК
РЭЙ ДУЛІ
- Яўген БЕРАСНЕЎ

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Спектакль ''Каралева прыгажосці з Лінена'' Пт 04.02.2022 19:00 НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 12.50
Место проведения
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Рег. №: 300203648
Тот же организатор То же место проведения
Купить ''Смешныя людзі'' ''Смешныя людзі'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 11.50 - 12.00
Купить ''Шукаем тэнара'' ''Шукаем тэнара'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 11.50 - 12.00
Купить Спектакль ''Я вольны!'' Спектакль ''Я вольны!'' НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск р. 12.50
Купить Спектакль ''Вядзьмарка і Дыназаўрык'' Спектакль ''Вядзьмарка і Дыназаўрык'' НАДТ им. Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск р. 7.00
Купить Спектакль ''Ты мне сказал: Люблю - и верить я готова...'' Спектакль ''Ты мне сказал: Люблю - и верить я готова...'' НАДТ им. Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск р. 12.50