Жарты на дзве дзеі з антрактам 16+ Браты Далецкія, Міхась Чарот (па творах: “Міхалка” Братоў Далецкіх, “Мікітаў лапаць” Міхася Чарота)
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ Мастак-пастаноўшчык: Ларыса РУЛЁВА Кампазітар: Уладзімір КАНДРУСЕВІЧ Балетмайстры: Яфім ФАДЗЕЕЎ, Людміла ФАДЗЕЕВА
Хочаш ажаніцца, але баішся? Няўпэўнены? Думаеш, а мо ня трэба? Трэба! Павер – гэта весела! Усё яшчэ няўпэнены? Паглядзі наш спектакль і пераканаешся! Гістарычны факт: пасля прагляду гэтых класічных вадэвіляў многія пары, якія сумняваліся жаніцца ці не – імгненна беглі і распісваліся! Сам Янка Купала ажаніўся калі ўпершыню пазнаёміўся з вясёлымі творамі Братоў Далецкіх і Міхася Чарота! Беларускія вадэвілі маюць чароўную сілу!