По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Рок-фольк-опера ''Чарадзей''

27.10.2018 19:00
Молодежный театр эстрады, Минск
10.00 - 25.00
9 прычын схадзіць на сёмы паказ “Чарадзея”

27 кастрычніка фольк-рок оперу “Чарадзей” аб прыгодах славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея пакажуць сёмы раз, гэтым разам – на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады (вул. Маскоўская 18а)

У Мінску гледачы змогуць цалкам пабачыць твор у пяты раз, бо два паказы “Чарадзей” вытрымаў у польскім Бельску падчас польскіх  гастролей праекта ў травені 2017 года.

Музыку, тэксты і лібрэта напісаў Раман Арлоў, вядомы таксама як аўтар цыкла дзіцячых музычных спектакляў  пра прыгоды літары У нескладовае (казкі, дарэчы, выйшлі 9цю паказамі за 9 месяцаў, у Менску і іншых гарадах Беларусі).

Фабула музычна-тэатральнага перфоманса  круціцца вакол дзівоснага вызвалення Чарадзея з кіеўскай вязніцы у 1068 годзе, не без дапамогі таямнічай госці з сучаснай Беларусі, дзяўчыны Касі.

“Мы лічым, што праект, акрамя эстэтычнай,  мае і адукацыйную функцыю, таму заклікаю дырэктараў школ і гімназій, а таксама класных кіраўнікоў,  наведаць “Чарадзея” хаця б адзін раз, як гэта ўжо зрабіла 100 вучняў 10х і 11х класаў Ліцэя БДУ” – адзначае Раман Арлоў.

А вось 9 прычын, паводле якіх варта наведаць паказ “Чарадзея” 27 кастрычніка.

1. Новы дуэтны нумар Чарадзея і Касі, якога ў спектаклі раней не было.
2. Новы галоўны герой.
3. Апошні паказ з скрыпачкай Глафірай Жур, якая  ад’язджае на сталае жыхарства ў Швэцыю.
4. Новы склад ХОРА.
5. Новы склад БАЛЕТА.
6. Новыя аранжыроўкі часткі нумароў, часам з напалову акустычным цёплым “лямпавым” гучаннем.
7. Слайды і анімацыя медыямастачкі Насці Данілковіч у якасці замены традыцыйным дэкарацыям.
8. Дадаткова запрошаныя музыкі ў рок-гурт “У нескладовае”, які выконвае ў праекце ролю АРКЕСТРА.
9. І проста цудоўная магчымасць разам з сябрамі (а магчыма нават і замежнымі) цудоўна прабавіць відаць што не самы цёплы (у сэнсе тэмпературы на двары) вечар суботы.

А ў самых бліжэйшых планах “Чарадзея” – пераклад на ангельскую мову і тур па Беларусі.

Да хуткай сутрэчы!!!!!!
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Рок-фольк-опера ''Чарадзей'' 27.10.2018 19:00 Молодежный театр эстрады, Минск 10.00 - 25.00
Место проведения
г. Минск, ул. Московская, 18а Минск Беларусь
Организатор
Концерт-Бюро КБ ООО
Вильямса, д.-45-5, помещение №5-28а. Минск 220028 Минская