logo
Выбрать период
Поиск на карте
Меню

Прэм'ера ''Дзядзечкаў сон''

Вс 02.04.2023 18:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
16+
Камедыя-фарс
паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага
Прэм’ера – 25 і 28 сакавіка 2023 года
Ідэя пастаноўкі і пераклад інсцэніроўкі на беларускую мову 
народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса
Інсцэніроўка і пастаноўка Ніны Обухавай
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака
Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай
Мар’я Маскалёва імкнецца вырвацца з шэрага жыцця ў правінцыйным гарадку, трапіць у далёкую прывабную сталіцу і адначасова хоча ўладкаваць выгаднае замужжа для сваёй вытанчанай дачкі Зіны. Нечакана ў горадзе з'яўляецца багаты і ўплывовы Князь. Толькі ж вельмі шаноўнага ўзросту! Акрамя таго, на руку і сэрца Зіны прэтэндуе малады, але зусім не паспяховы Павел Мазглякоў. Маскалёва зробіць усё магчымае, каб выйграць латарэю лёсу і атрымаць шчаслівы квіток у новае жыццё. Але ці атрымаецца?
Творы сусветна вядомага класіка Фёдара Дастаеўскага будуць актуальныя заўсёды. Рэжысёр спектакля Ніна Обухава ўпэўненая, што немагчыма дасягнуць сапраўднага шчасця, калі першапачаткова ўнутры цябе шчасця не жыве. Пад уплывам знешняга свету чалавек губляе сваю ўнутраную сутнасць, не заўважае, што поспех, багацце, улада, пошук забаў і славы – гэта толькі сон. Замест дабрыні, шчырасці, любові ўсё мацней праяўляюцца гонар, самалюбства, зайздрасць, крывадушнасць, хлусня. І ў гэтым сне, у лабірынце ілюзій блукае сутнасць чалавека, гіне, знікае... Каб захаваць чысціню душы – трэба ўважліва паглядзець унутр сябе, прызнаць недахопы і ў выніку абараніць права быць сабой, вярнуцца да сябе сапраўднага.                                 
Тэатральныя творцы Коласаўскага тэатра, разам з Дастаеўскім, закахана і адначасова бязлітасна – з гумарам, іроняй і нават сарказмам – даследуюць у спектаклі «Дзядзечкаў сон» сутнасць чалавека, яго жарсці і апантанасці, яго змаганне са знешнім сном.
У спектаклі занятыя: народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс / уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась Цвірка (Князь), Наталля Аладка / Алена Шарэпчанка (Мар’я Аляксандраўна Маскалёва), Зінаіда Афанасьеўна (Тамара Краснабаева-Чарняк / Паліна Крашэўская / Дар’я Французава), Аляксей Анісеня / Антон Бараноўскі (Павел Аляксандравіч Мазглякоў), Арцём Блахін / Раман Волат (Афанасій Мацвеевіч), Ульяна Ацясава / Ксенія Камінская (Фелісата Міхайлаўна), Анжаліка Бароўская / Таццяна Рогат (Наталля Дзмітрыеўна), Святлана Сухадолава / Алёна Чыстабаева (Ганна Мікалаеўна).
Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения  
Прэм'ера ''Дзядзечкаў сон'' Вс 02.04.2023 18:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Мероприятие Прэм'ера ''Дзядзечкаў сон''
Дата / Время Вс 02.04.2023 18:00
Место проведения Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Информация о ценах

Мероприятие отменено!

Место проведения
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Рег. №: 300203648
Мероприятие Прэм'ера ''Дзядзечкаў сон''
Дата / Время Вс 02.04.2023 18:00
Место проведения Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Тот же организатор То же место проведения
Купить ''Восем закаханых жанчын'' ''Восем закаханых жанчын'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Купить Прэм'ера ''Фанцікі'' Прэм'ера ''Фанцікі'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Купить Прэм'ера ''Фанцікі'' Прэм'ера ''Фанцікі'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Купить ''Гульня ў джын'' ''Гульня ў джын'' НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить