По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Прэм'ера ''Бальніца на краі свету''

Вс 14.04.2019 18:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
10.50

Хрыста Бойчаў 16+
БАЛЬНІЦА НА КРАІ СВЕТУ
Драматычная камедыя на 2-е дзеі
Прэм’ера – 27 сакавіка 2019 года

Пераклад, пастаноўка, музычнае афармленне Міхася Краснабаева
Мастак-пастаноўшчык – Святлана Макаранка
Многія з нас жадаюць трапіць з краю свету ў казачны Рай, які здаецца такім прывабным. А калі не можаш здабыць сабе лепшае жыццё – прыдумай яго, ствары ілюзію!..
Пяць пацыентаў па волі лёсу апынуліся ў адной бальнічнай палаце. Адзін не ведае свайго мінулага, іншыя не ўпэўнены ў будучыні. Нехта марыць выбрацца на волю, нехта – збегчы ў Швейцарыю, а нехта – ціха памерці. І ўсё гэта пад роў самалётаў, што ўзлятаюць з суседняй базы НАТА. У «бальніцы на краі свету» няма ні правых, ні вінаватых, у кожнага свая праўда і сваё ўяўленне пра сэнс быцця. Рознымі шляхамі героі з балканскім запалам набліжаюцца да адзіна магчымага фіналу. Новы спектакль тэатра – пра наіўнасць і веру, пра нашы надзеі і іх сутыкненне з рэальнасцю.
Камедыя па п’есе знакамітага сучаснага балгарскага драматурга Хрыста Бойчава насычаная смешнымі жыццёвымі сітуацыямі, актуальнымі жартамі з адценнем абсурду, іранічнымі вобразамі, у якіх многія гледачы пазнаюць сябе. Вы зможаце ўдосталь пасмяяцца, а часам і пасмуткаваць, бо смешнае і журботнае як на сцэне, так і ў рэальнасці вельмі часта мяжуюць адно з другім.
У спектаклі занятыя: Аляксандр Базук (Кантузаў), Генадзь Гайдук і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько (Дзед), Уладзіслаў Жураўлёў і Аляксей Стома (Братой), Яўген Бераснеў (Уільям), Герман Дымарэцкі і Максім Цароў (Феро), Валянціна Багданава і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (Старая), Арцём Блахін (Доктар), Святлана Сухадолава (Медсястра), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Швейцарскі доктар), Юлія Крашэўская (Перакладчыца), Ніна Обухава (Жанчына), Ганна Дубчанка і Анастасія Рэўчанка-Лук’янава (Лені), Цімур Жусупаў і Дзмітрый Каваленка (Санітары).

РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Прэм'ера ''Бальніца на краі свету'' Вс 14.04.2019 18:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 10.50
Место проведения
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор