logo
Выбрать период
Поиск на карте
Меню

Мюзікл-прытча ''Як ноч стала дзяўчынай''», 12+

Вт 26.03.2024 19:00
Описание событияСкрыть описание
Мюзікл-прытча «ЯК НОЧ СТАЛА ДЗЯЎЧЫНАЙ» 12+  
 
Натхненнем для стварэння мюзікла стала старадаўняя беларуская легенда аб вялікіх волатах свету, дзякуючы якім паўстала жыццё на зямлі. Сустрэліся багі- Дзень і Ноч, Пярун і Макошь, і паспрачаліся пра чалавека. Перуну здалося, што людзі, як мурашы, малыя і бескарысныя. А багіня Макош сказала, што жыццё людзей - адно імгненне. Але бог Дзень захапіўся пачуццямі людзей, што каханне іх моцнае і магутнае. Ноч не паверыла гэтаму, яна сказала, што самыя магутныя на свеце - гэта багі. 

Але Дзень нагадаў ёй, што яна не ведае сілы кахання. Ноч пакрыўдзілася на бога і паспрачалася, што пазнае пачуцці людзей і яны ёй стануць даступныя. Так Ноч вырашыла на адзін дзень стаць звычайнай дзяўчынай і закахацца ў маладога хлопца. Але каго ёй выбраць? 

На свяце сабраліся маладыя людзі, Ноч бачыць маладога прыгожага хлопца, танцуючага з маладой дзяўчынай. Ноч імкнецца прыцягнуць яго ўвагу, цалуе хлопца і крадзе яго ў маладой дзяўчыны.
Але Ноч не ведае сілу сапраўднага кахання. Скрасці каханне нельга і прымусіць кахаць таксама немагчыма. Героі змогуць прайсці праз выпрабаванні, каб аднавіць парадак у свеце і зразумець сілу любові.
Мюзікл раскрывае тэму кахання як галоўнага сэнсу жыцця, кахання стваральнага i вечнага. 

Філасофская тэма мюзікла раскрываецца ў пранікнёнай лірыцы. Складаныя вакальныя партыі дэманстрыруюць усю прыгажосць напісаных кампазітарам Аляксандрам Сухаравым мелодый. А прыгожая харэаграфічная пастаноўка Таццяны Трафімавай балета з'яўляецца дзеючай асобай.

Вельмі арыгінальныя дэкарацыі мюзікла адлюстроўваюць святло. Белая вопратка персанажаў у стылі мадэрн дазваляе ім станавіцца своеасаблівым экранам для відэапраекцыі.

Гледачы апускаюцца ў гэтую дзіўную гісторыю сну і явы і ўзрушаючай музыкі. Усе песні напісаны на беларускай мове аўтарам Уладзіславай Арцюкоўскай. Меладычнасць беларускай мовы дазваляе стварыць неверагоднае музычнае рашэнне мюзікла, сінтэзуючы такія музычныя кірункі, як фольк-мадэрн і рок.
 
У ролях: Кiрыл Кучынскi, Паліна Арцюкоўская, Інга Кісялёва, Вольга Калеснікава, Мікіта Касцюкевіч, Уладзіслаў Сазонаў, балет Маладзёжнага тэатра эстрады.
 

События

Мероприятия не были найдены
Загрузка...
Перезагрузить
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить