По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Батлейка гурта Стары Ольса: спектакль ''Трыстан і Ізольда''

Сб 04.04.2020 15:00
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи, Минск
Прэм’ера на беларускай тэатральнай сцэне!
 
Гонар і каханне, рыцарскі абавязак і адданасць каханай, служэнне каралю і прага сваёй адзінай – цудоўныя і светлыя пачуцці... Пакуль не трапляюць у стан канфлікта. Што абраць: страціць гонар, але быць з каханай, ці захаваць высакароднае імя, але вечна пакутваць ад расстання? Насычаная падзеямі і прыгодамі гісторыя дваіх. Трыстан і Ізольда, 12 стагоддзе, асалода і пакуты, вернасць і здрада, рэальнасць і містыка.
 
Гурт “Стары Ольса”, лідар сярэднявечнай музыкі Беларусі, паставіў спектакль у жанры батлейкі ў стылі Рэнесанса. У аснову лягла беларуская версія 16 стагоддзя аповесці пра Трыстана і Ізольду.
Рэстаўрацыя традыцый, жывая музыка на старадаўніх інструментах і знакамітыя музыкі ў новай ролі!
 
Батлейка — народны лялечны тэатр. Зараджэнне яго ў Беларусі адносіцца да канца XVI — першай паловы XVII ст., а ўзнікненне звязана з каляднымі святамі. На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны і атрымала распаўсюд з XVI стагоддзя. Па рэпертуары і прынцыпах увасаблення батлейкавы тэатр генетычна ўзыходзіць да заходнееўрапейскіх містэрый. Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. Распаўсюду батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатру. Хутка батлейку ад царкоўнікаў перанялі мяшчане і сяляне, і тэатр стаў народным, а ў рэпертуар стала ўвайшлі свецкія спектаклі.
 
Ініцыятыва стварэння батлейкі гурта “Стары Ольса” належыць яго заснавальніку і дудару Змітру Сасноўскаму. Гэта даўняя мара – аднавіць старадаўні варыянт батлейкі са спектаклем на сярэднявечны сюжэт, з жывой музыкай і інтэрмедыямі. Працу пачалі яшчэ ў канцы 2018 году.
 
 
У якасці тэатральнай скрыні выкарыстана старая шафа 30-х гадоў, якая аздоблена элементамі ў стылі Віленскага барока. Сцэнарыстам і рэжысёрам выступіў Зміцер Сасноўскі. Над лялькамі працавалі майстар па гістарычных касцюмах Наталля Чарнышова і Аляксандра Шангіна, дэкарацыі стваралі мастакі Яўгенія Валента, Вольга Верашчака і Арсеній Кацэла. Акторы і музыкі – гурт “Стары Ольса”. Увесь спектакль суправаджаецца жывым выкананнем старадаўняй музыкі на старадаўніх інструментах. 
 
Спектакль грунтуецца на беларускім варыянце аповесці пра рыцара Трыстана і каралеву Ізольду  – “Аповесці пра Трышчана”. Гэта помнік беларускай культуры XVI стагоддзя, які збярогся ў Пазнаньскім рукапісным зборніку. “Аповесць пра Трышчана” — найбольш поўны і ўнікальны славянскі варыянт літаратурнай апрацоўкі славутай кельцкай легенды, перакладзены на беларускую ў свецкім асяроддзі ў 2-й палове XVI стагоддзя з сербскай крыніцы. Ён вылучаецца творчым падыходам да тэксту і багаццем беларускай літаратурнай мовы таго часу.
 
Мэта “Старога Ольсы” - найбольш поўная (па-магчымасці) рэканструкцыя і папулярызацыя музычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага. Музыкі выкарыстоўваюць максімальна дакладныя копіі старадаўніх інструментаў - дуда, колавая ліра, гуслі, шалмеі, сурма, ребек, лютня, цыстра, тромбамарына, барабаны і інш. На рахунку гурта 10 студыйных альбомаў, 3 канцэртных і 1 аўдыёспектакль.
 
Прэм’ерныя паказы адбудуцца ў час школьных канікул у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (Мінск, вул. Кірава, 16). Спектакль разлічаны на малодшых і старэйшых школьнікаў, а таксама іх бацькоў.
30 і 31 сакавіка, 2 і 4 красавіка. Сеансы: 11:00, 13:00, 15:00. 
 
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения  
Батлейка гурта Стары Ольса: спектакль ''Трыстан і Ізольда'' Сб 04.04.2020 15:00 Национальный центр художественного творчества детей и молодежи, Минск
Информация о ценах
Уважаемые зрители!
Батлейка гурта Стары Ольса: спектакль ''Трыстан і Ізольда'', запланированный на 
30.03.2020 в 11:00; 13:00; 15:00, 
31.03.2020 в 11:00; 13:00; 15:00, 
02.04.2020 в 11:00; 13:00; 15:00; 
04.04.2020 в 11:00; 13:00; 15:00.
ПЕРЕНЕСЕН

ИНФОРМАЦИЯ О НОВОЙ ДАТЕ ПРОВЕДЕНИЯ МЕРОПРИЯТИЯ БУДЕТ СООБЩЕНА ДОПОЛНИТЕЛЬНО.
 
При желании клиента вернуть денежные средства за билеты необходимо обращаться до 01.05.2020 г.: 

- купленные в сети касс «КВИТКИ Бел» в ЦУМе, г. Минск, пр. Независимости, 54, 3 этаж, правое крыло, в кассе KVITKI BY.  При себе иметь: билет, чек;
 
- за билеты, оплаченные пластиковой картой через интернет-сайт http://kvitki.by, возврат осуществляется на карту по заявлению клиента на почту support@kvitki.by;

- за билеты, приобретенных через ЕРИП, осуществляется только в кассе KVITKI BY пр. Независимости, 54, ЦУМ, 3 этаж, правое крыло. При себе иметь: билет, паспорт.
 
Время работы касс можно посмотреть здесь: https://www.kvitki.by/rus/kassy/minsk/
 
+37529 687 60 68

Искренне благодарим за понимание!
Организатор: Концерт-Бюро КБ ОО
Место проведения
Организатор
Концерт-Бюро КБ ООО
ул. Калинина, д. 7, оф. 47 Минск 220012 Минская
Рег. №: 192477501
Тот же организатор
Купить Концерт группы ''Эпидемия'' с металл-оперой ''Эльфийская Рукопись'' Концерт группы ''Эпидемия'' с металл-оперой ''Эльфийская Рукопись'' Prime Hall / Прайм Холл, Минск 58.00 - 93.00
Мероприятие приостановлено Гурт ''Стары Ольса'' ПриостановленоПриостановленоГурт ''Стары Ольса'' Республиканский дворец культуры профсоюзов, Минск
Купить Театр Теней ''Teulis'' Театр Теней ''Teulis'' Концертный зал Минск, Минск 33.00 - 68.00
Купить ''БеспринцЫпные Чтения''. Александр Цыпкин и Ингеборга Дапкунайте ''БеспринцЫпные Чтения''. Александр Цыпкин и Ингеборга Дапкунайте Концертный зал Минск, Минск 68.00 - 173.00
Купить Концерт группы ''Пошлая Молли'' Концерт группы ''Пошлая Молли'' Prime Hall / Прайм Холл, Минск 58.00 - 93.00