По вашему запросу ничего не найдено
''Асенні rock-n-roll''
Пт 05.03.2021 19:00
НАДТ имени Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск
12.00
«Асенні rock’n’roll»
12+
па п’есе ізраільскага драматурга расійскага паходжання Міхаіла Хейфеца «Rock’n’roll на захадзе сонца».
12+
па п’есе ізраільскага драматурга расійскага паходжання Міхаіла Хейфеца «Rock’n’roll на захадзе сонца».
Кажуць, што мужчына і жанчына ніколі не змогуць да канца зразумець адзін аднаго. Ці сапраўды гэта так?
…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату… І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.
Ці здолеюць мужчына і жанчына знайсці агульную мову? Зразумець адно аднаго? Што іх чакае? Агульная дарога ці эгаізм адзіноты? Ці падорыць лёс шанец зладзіць агульны танец?
Дзеянне можа адбывацца дзе заўгодна, у любой краіне, а час дзеяння – нашыя дні.
Гэтая камедыйная гісторыя, якую рэжысёр Аляксандр Дольнікаў бачыць як прыпавесць пра мужчыну і жанчыну, – прамое пасланне гледачу: ніколі нічога не позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці роднасную душу ўсё роўна магчыма. І танчыць, не трапляючы ў рытм, таксама можна, – было б жаданне!
У спектаклі будзе многа музыкі, класічны рок-н-рол выконваюць як маладыя, так і сталыя артысты.
Пастаноўка і музычнае афармленне – Аляксандр Дольнікаў (г.Масква, Расія).
Мастак-пастаноўшчык – Наталля Лавіцкая-Ярмолава.
Пластыка і харэаграфія – Дзіяна Юрчанка. Пераклад Васіля Ткачова.
У спектаклі занятыя заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Ён), артысты Наталля Аладка (Яна), Аляксандр Казлоў (Танцор) і Дар’я Французава (Танцорка).

Мероприятие | Дата / Время | Место проведения | Цена | |
---|---|---|---|---|
''Асенні rock-n-roll'' | Пт 05.03.2021 19:00 | НАДТ имени Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск | 12.00 |