По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Восеньская саната''

20.02.2018 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
8.50
16+

Інгмар Бергман.
Начная размова ў 1-й частцы.

Прэм’ера – 13 лістапада 2013 года.

«Восеньская саната» – спектакль-размова, які закранае глыбокія псіхалагічныя пытанні. Адвечную тэму бацькоў і дзяцей нібы выносяць пад шкельца мікраскопу – і мы бачым, як часам неўсвядомленыя памылкі здольныя папсаваць лёс чалавека…

«Маці і дачка – назаўжды маці і дачка?.. Якая жахлівая камбінацыя супярэчлівых поглядаў! Тут магчыма ўсё, тут усё і адбываецца пад выглядам любові і мацярынскага клопату. Усе душэўныя траўмы маці перадаюцца ў спадчыну дачцэ, за ўсё, што ў яе не атрымалася, за ўсе яе няшчасці адказвае дачка, быццам пупавіна ніколі не абрывалася…» (Інгмар Бергман).

Шарлота – вядомая піяністка, усё жыццё занятая ўласным лёсам і няздатная да пяшчоты і любові, рашаецца наведаць дачку Еву, якую не бачыла сем год. Сустрэча Шарлоты і Евы развіваецца непрадказальным чынам. Маці мусіць даведацца і ўсвядоміць, што насамрэч перажыла ў сваім жыцці дачка. Начная размова наспявала – і яна адбудзецца.

Спектакль пастаўлены да юбілею артысткі, вядучага майстра сцэны Ларысы Антосевай.

Пераклад Марыны ПЯТРОВАЙ.
Сцэнічная версія, сцэнаграфія, музычнае афармленне і пастаноўка Ігара БАЯРЫНЦАВА.
Касцюмы Тамары ГАРЫДАВЕЦ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

ШАРЛОТА – Ларыса АНТОСЕВА.
ЕВА – Ніна ОБУХАВА.
АЛЕНА – Святлана СУХАДОЛАВА.
ВІКТАР – Генадзь ГАЙДУК, Уладзімір СІВIЦКІ.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 10 хвілін.

Спектакль ідзе ў тэатральнай гасцёўні.
РазвернутьСвернуть