По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Прэм'ера ''Шлюб па-італьянску''

Чт 24.12.2020 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
11.50 - 12.00
Эдуарда дэ Філіпа
ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ
16+

Драматычная камедыя на 2-е дзеі 
па п'есе «Філумена Мартурана»
 
Пераклад на беларускую мову Алеся Разанава
Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў 
Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава
Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны Праўдзінай
 
Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не ўступае з ёй у шлюб. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Рэжысёр Юрый Пахомаў ставіць на Коласаўскай сцэне гісторыю пра тое, як часта блізкія людзі, якія жывуць разам доўгі час, нічога адно пра аднаго не ведаюць. Нам і сёння не хапае душэўнай цеплыні, мы гатовыя хутчэй адштурхнуць чалавека, чым наблізіць, прытуліць яго да сябе. «Варта цаніць тое, што ў цябе ёсць», – упэўнены Юрый Пахомаў.

Эдуарда дэ Філіпа напісаў п’есу «Філумена Мартурана» ў 1946 годзе. Пастаноўка мела такі поспех, што акцёры былі запрошаны рымскім Папам Піем XII на прыватную аўдыенцыю. П’еса і сёння ставіцца па ўсім свеце і некалькі разоў была экранізаваная. Здымкі самага вядомага фільма «Шлюб па-італьянску» ажыццявіў Віторыё дэ Сіка, галоўныя ролі сыгралі Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.
 
У спектаклі занятыя: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (Філумена Мартурана), Георгій Лойка (Даменіка Сарыяна), Тамара Скварцова (Разалія Саламена), артысты Юрась Цвірка (Альфрэда Амароза), Арцём Блахін (Мікеле), Уладзіслаў Жураўлёў (Рыкарда), Цімур Жусупаў (Умберта), Дар’я Французава (Лючыя), Яўген Бераснеў (Начэла), Вікторыя Шамардзіна (Дзіяна), Вадзім Асвяцінскі (Афіцыянт), Паліна Крашэўская (Афіцыянтка), Алёна Чыстабаева (Жонка Мікеле).
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Прэм'ера ''Шлюб па-італьянску'' Чт 24.12.2020 19:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 11.50 - 12.00
Место проведения
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Рег. №: 300203648
Тот же организатор То же место проведения
Купить ''Доктар філасофіі'' ''Доктар філасофіі'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 10.50 - 11.00
Купить Спектакль ''Перабор'' Спектакль ''Перабор'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 10.50 - 11.00
Купить ''Экстрасэнсы'' ''Экстрасэнсы'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 10.50 - 11.00
Купить Прэм'ера ''Мая жонка-падманшчыца'' Прэм'ера ''Мая жонка-падманшчыца'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 10.50 - 11.00
Купить ''Шукаем тэнара'' ''Шукаем тэнара'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск р. 10.50 - 11.00