Інсцэніроўка і пастаноўка: Уладзімір Савіцкі Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва Музычнае афармленне: Тамара Пігулеўская
Па матывах франзускай і нямецкай народных казак Катэгорыя гледачоў: 6+ Спектакль на рускай мове Працягласць: 30 хвілін, на адну дзею
Чым можа скончыцца сустрэча дзяўчынкі з ваўком? Старую казку пра Чырвоны каптурок расказваюць па-рознаму. Яе запісалі і надрукавалі нейкіх трыста гадоў таму, але з тых часоў наша жыццё вельмі змянілася. Мо змянілася і казка? А давайце праверым!
Акторы: Чырвоны каптурок: Арына Рабычына Маці, бабуля: Анастасія Астапенка Воўк: Аляксандр Гладкі Разбойнікі: Марыя Якімчук, Марыя Возба-Гаранская
ТРЫ ВЯСЁЛЫЯ ПАРСЮЧКІ
Па матывах ангельскай народнай казкі Катэгорыя гледачоў: 6+ Спектакль на рускай мове
Інсцэніроўка і пастаноўка: Уладзімір Савіцкі Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва Музычнае афармленне: Тамара Пігулеўская
Тры дружных, весёлых і вельмі падобных адзін на аднаго парсючкі рыхтуюцца да зімы і будуюць сабе дамкі. Да гэтай важнай справы яны ставяцца зусім па-рознаму, але толькі Воўк высвятляе, што ў іх атрымалася ў выніку.