Аляксей Талстой
ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК
Казка
Прэм’ера – 22 снежня 2023 года
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Жыгур
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака
Пластыка Дзіяны Юрчанка
Сцэнічная рэдакцыя і пераклад п’есы на беларускую мову, тэксты песень Алеся Замкоўскага
Памочнік рэжысёра Алена Мураўёва
«Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» – казка, якую любяць многія пакаленні. Паводле гісторыі італьянскага пісьменніка Карла Калодзі, у 1936 годзе Аляксей Талстой напісаў сваю аповесць пра Бураціна. Гэты персанаж і сёння з’яўляецца адным з любімых дзіцячых герояў.
Шматлікія выпрабаванні чакаюць драўлянага хлопчыка, гарэзлівага, смелага і вельмі-вельмі добрага. Зацікаўлена ідучы па жыццёвай дарозе, Бураціна сустрэнецца з Карабасам і Дурэмарам, Лісой Алісай і катом Базіліа. Ён будзе вучыцца адрозніваць дабро ад зла, стане верным сябрам і абаронцам для Мальвіны, П’еро і для таты Карла. І канешне, трымаючы ў руках залаты ключык ад мудрай чарапахі Тарцілы, Бураціна абавязкова знойдзе таемныя дзверы. А за імі – невядомы чароўны скарб!
Коласаўскі тэатр запрашае самых юных гледачоў прайсці ўсе прыгоды разам з героямі «Залатога ключыка», а дарослых – яшчэ раз успомніць светлыя хвіліны дзяцінства.
Узроставае абмежаванне – 0+.
У снежні, пасля кожнага паказу спектакля «Залаты ключык», для гледачоў адбудзецца навагодняе прадстаўленне каля ёлкі.