Дзьюла Урбан
УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР
0+
Рамантычная казка для дзяцей і дарослых
Пераклад на беларускую мову Пятра Ламана.
Рэжысёр-пастаноўшчык –
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча
ПРЭМ'ЕРА!!!
31 кастрычніка 2020 года
Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы – белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!
Адпраўляйцеся хутчэй і вы ў неверагодную прыгоду разам з адважнымі мышанятамі. Спазнайце чароўную сілу дабра ў гэтай дзіўнай, амаль шэкспіраўскай гісторыі.
Спектакль «Усе мышы любяць сыр» пастаўлены па п'есе выдатнага венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана, аўтара несмяротнай казкі «Блакітны шчанюк», што даўно стала класікай дзіцячай драматургіі і мультыплікацыі.