logo
Выбрать период
Поиск на карте
Меню

Дзюймовачка (0+)

Вс 13.10.2024 11:00
Театр юного зрителя, Минск
ДЗЮЙМОВАЧКА
 
Чароўная гісторыя на дзве дзеі 0+
Ханс Крысціян Андэрсен
П’еса Юрыя Шчуцкага паводле аднайменнай казкі
 
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса РУЛЁВА
Кампазітар: Рыгор УЛАСЮК 
Харэограф: Яфім ФАДЗЕЕЎ 
Пераклад: Жаны ЛАШКЕВІЧ
Вершы: Янкі ЛАЙКОВА 

Шаноўныя дзеці!
 
Вы ўжо ведаеце столькі казак і чароўных гісторый, што вас і не здзівіш. Але ў тэатры іх не толькі расказваюць. Іх паказваюць, таму кожная знаёмая казка выглядае крыху незнаёмай. Усё залежыць ад Чараўніцы, якая ўзялася за справу. Наша тэатральная Чараўніца – добрая і спагадлівая, але патрабавальная і строгая. Вы гэта адразу заўважыце. Пра Дзюймовачку яна пачула ад сваёй бабулі, а тая ведала самога Ханса Крысціяна Андэрсена,  казачніка, з якім размаўлялі расліны, жывёлы і птушкі. Аднойчы казачнік гасцяваў у доме, дзе пад страхой гнездзілася Ластаўка і ціліўкала птушанятам пра асабістае знаёмства з Дзюймовачкай. Казачнік распытаў птушку, пераказаў расповед знаёмым дзецям, а потым яшчэ і запісаў, каб такая файная гісторыя не забылася.  
 
Шаноўныя дарослыя!
 
Ханс Крысціян Андэрсен захапляўся тэатрам з малых гадоў. Скрыню з лялькамі-марыянеткамі яму змайстраваў бацька, а Ханс Крысціян шыў лялькам сукні і пісаў для іх п’есы. У 14 гадоў ён выправіўся ў Капенгаген “каб зрабіцца знакамітым”, і пачаў менавіта з тэатра – навучаўся вакалу і ў дробных ролях выходзіў на сцэну спяваць і дэкламаваць, а потым – таньчыць. “Троль – спадар Андэрсен”,  –  было пазначана ў афішы да аднаго з балетаў…

Тэатр і людзі тэатра адыгралі свае адметныя ролі ў тым, што пісьменнік і драматург Андэрсен ператварыўся ў выбітнага казачніка, які не адзін раз паўтарыў сваім сучаснікам:  “Я буду слугаваць мастацтву, толькі для гэтага я і жыву". Таму і не дзіўна, што тэатр і людзі тэатра захоплены ягонымі казкамі: “Снежнай каралевай”, “Брыдкім качанём”, “Крэсівам”, “Алавяным жаўнерчыкам”, “Пастушкай і камінарам”, “Русалачкай”… І, вядома, “Дзюймовачкай”.  Гісторыяй пра матчыну любоў, якая вядзе па жыцці, бароніць і ратуе дзіця; гісторыяй пра дабрыню, якая спакваля, але моцна авалодвае сэрцамі. 
“Дзюймовачка” зазнала шмат пастановак у тэатрах лялечных і драматычных, а таксама пераказаў у мультыплікацыі і анімэ. Адны пераказы блізкія да Ханса Крысціяна Андэрсена, у  іншых цяжка пазнаць першакрыніцу – казку, вядомую з маленства ці не кожнаму еўрапейцу. “Дзюймовачка” абуджае і жывіць фантазію таго, хто намагаецца яе ўвасобіць для іншых, бо спалучае чароўнае і рэальнае, цудоўнае і шараговае, – дарэчы, як і ўсё тое, пра што пісаў Андэрсен. 
 
Спектакль доўжыцца 1 гадзіну 30 хвілін
 
Прэм’ера адбылася 22 кастрычніка 2016 года
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Дзюймовачка (0+) Вс 13.10.2024 11:00 Театр юного зрителя, Минск 19.00
Мероприятие Дзюймовачка (0+)
Дата / Время Вс 13.10.2024 11:00
Место проведения Театр юного зрителя, Минск
Цена 19.00
Информация о ценах
   
Место проведения
Театр юного зрителя
г. Минск, ул. Энгельса, 26 Минск Беларусь
Организатор
Театр юного зрителя ГУ
Энгельса,26 Минск 220030 Минская
Рег. №: 100104899
Мероприятие Дзюймовачка (0+)
Дата / Время Вс 13.10.2024 11:00
Место проведения Театр юного зрителя, Минск
Цена 19.00
Тот же организатор То же место проведения
Купить Кентервильское привидение (6+) Кентервильское привидение (6+) Театр юного зрителя, Минск
Купить Кентервильское привидение (6+) Кентервильское привидение (6+) Театр юного зрителя, Минск
Купить Белые ночи (16+) Белые ночи (16+) Театр юного зрителя, Минск
Купить Женя+Таня=любовь (12+) Женя+Таня=любовь (12+) Театр юного зрителя, Минск
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить