По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Вядзьмарка і Дыназаўрык''

03.03.2018 11:00
5.50
Описание событияСкрыть описание
0+

Аляксей Якімовіч.
Музычная казка.

Прэм’ера - май 2009 года.

Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі у нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка і Сняжана.

Музычная казка «Вядзьмарка і Дыназаўрык» пра тое, што мы жывем на халоднай планеце, і каб выжыць, трэба сагрэць адно аднаго душэўным цяплом. На жаль, мы сёння сталі асабліва хітрымі, ашчаднымі, глядзім толькі ў сваю кішэню, носім, змяняем маскі, і таму да нас не прыляцяць добрыя іншапланецяне, пакуль мы самі не станем дабрэйшымі, не навучымся сябраваць. Менавіта так вызначыў ідэю спектакля рэжысёр-пастаноўшчык Юрый Іваноўскі, увасобіўшы аднайменную п’есу-казку Аляксея Якімовіча ў 2009 годзе.

Пастаноўка Юрыя ІВАНОЎСКАГА.
Сцэнаграфія Юліі КАРЫМАВАЙ.
Касцюмы Наталлі МАКАРАНКА.
Музыка Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Кіраўнік пастаноўкі Рыд ТАЛІПАЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

ДЫНАЗАЎРЫК - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ, Цімур ЖУСУПАЎ.
БАРАБУЛЯ - Раіса ГРЫБОВІЧ, Зінаіда ГУРБО.
ЗЮЗЯ-ЗІМАВІЦА - Генадзь ГАЙДУК.
ВОЎК - Вадзім АСВЯЦІНСКІ.
ПІЛІПКА - Яўген БЕРАСНЕЎ.
СНЯЖАНА - Настасся ВЕРАНЁВА, Ніна ОБУХАВА.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна.
События