По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Рамэа і Джульета''

25.02.2018 18:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
8.50
12+

Уільям Шэкспір.
Трагедыя на 2-е дзеі.

Прэм’ера – 22 і 23 мая 2014 года.

Гвалт і каханне, любоў і нянавісць – нашыя спадарожнікі па жыцці. Колькі жыве чалавек, столькі вышуквае ён мяжу паміж гэтымі праўдамі. Задае самому сабе адвечныя пытанні – і не знаходзіць адказаў.

Вядомая ўсяму свету «самая сумная гісторыя» пра каханне і смерць, пра кроўную варажнечу дзвюх сем’яў набывае ў пастаноўцы народнага артыста Расіі Валерыя Беляковіча сапраўдную шэкспіраўскую звышактуальнасць. Праз словы вялікага драматурга і майстэрскую ігру акцёраў рэжысёр чарговы раз нагадвае: калі адбываецца трагедыя – у ёй вінаваты ўсе.

Веронскія вуліцы, упрыгожаныя вытанчанымі аркамі, бясконцыя карнавалы і бойкі паміж служкамі Мантэкі і Капулеці… У атмасферы жорсткасці і рамантычнасці сустракаюцца юныя Рамэа і Джульета. Насмешлівы і справядлівы лёс! Адно спатканне, адзін позірк, адзін пацалунак нараджаюць шалёнае трымценне ў гарачых сэрцах, яшчэ не атручаных прагай драпежнай помсты. Каханне – вось той нязгасны агмень, які мог бы асвятліць іх жыццёвы шлях, мог бы назаўжды парушыць бессэнсоўны канфлікт паміж сем’ямі. Мог бы…

Спектаклем «Рамэа і Джульета» тэатр імя Якуба Коласа з усёй шчырасцю далучыўся да святкавання 450-годдзя Уільяма Шэкспіра, да яго таленту, да яго невычэрпнага свету, які не сыходзіць у мінулае, але з кожным днём робіцца больш блізкім да нас, больш сучасным. Шэкспір і ягоныя героі будуць жыць, пакуль жыве нашая планета.

Пераклад Кандрата КРАПІВЫ.
Адаптацыя да сучаснай беларускай мовы Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Пастаноўка, сцэнаграфія, касцюмы, пластыка, гукавае афармленне народнага артыста Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне культуры, прафесара Валерыя БЕЛЯКОВІЧА (Масква, Расія).
Рэжысёр Максім НОВІКАЎ.
Асістэнт рэжысёра па касцюмах – Алеся ЗАЯЦ.
Светлавое афармленне – Міхаіл ЛАВІЦКІ, Яўген КУЛЯШОЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

ЭСКАЛ, князь Вероны - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар ДАШКЕВІЧ.
ПАРЫС, граф, сваяк князя - Арцём БЛАХІН.
МЕРКУЦЫА, сваяк князя - Яўген БЕРАСНЕЎ.
Брат ЛАРЭНЦА, манах - Юрась ЦВІРКА.

СІНЬЁР КАПУЛЕЦІ, глава роду - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
ЛЭДЗІ КАПУЛЕЦІ - Алена ШАРЭПЧАНКА.
ДЖУЛЬЕТА, дачка Капулеці - Анастасія РЭЎЧАНКА.
ТЫБАЛЬТ, пляменнік Капулеці - Яўген ЛУК'ЯНАЎ.
КАРМІЦЕЛЬКА Джульеты - заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара СКВАРЦОВА.
СЛУЖКІ КАПУЛЕЦІ:
П’ЕТРА - Цімур ЖУСУПАЎ.
ДЖУЗЭПЭ - Максім ЦАРОЎ.
САМСОН - Аляксей СТОМА.
ГРЭГОРЫА - Вадзім АСВЯЦІНСКІ.

СІНЬЁР МАНТЭКІ, глава роду - Уладзімір СІВІЦКІ.
ЛЭДЗІ МАНТЭКІ - заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна ЛІХАЧОВА.
РАМЭА, сын Мантэкі - Раман САЛАЎЁЎ.
БЕНВОЛІА, пляменнік Мантэкі - Дзмітрый КАВАЛЕНКА.
СЛУЖКІ МАНТЭКІ:
БЕНІТА - Арцём ГЕРАК.
АБРАМ - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ.
БАЛТАЗАР - Аляксей АНІСЕНЯ.
АНТОНІА - Аляксандр БАЗУК.

ГАРАДЖАНКІ - Настасся ВЕРАНЁВА, Ніна ОБУХАВА, Наталля САЛАМАХА-КОНАНАВА, Святлана СУХАДОЛАВА, Ірына ЦІШКЕВІЧ, Вікторыя ШАМАРДЗІНА.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 40 хвілін з антрактам.
РазвернутьСвернуть