По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Пазычанае шчасце''

19.06.2018 19:00
9.00
Описание событияСкрыть описание
Фёдар Палачанін
ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ
Іранічная мілая драма на 2-е дзеі
Пастаноўка заслужанага артыста Беларусі Вячаслава Грушова
Сцэнаграфія і касцюмы Пятра Анашчанкі
Музычнае афармленне Алены Яўневіч
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка

“Дачушка! Дай Божа, каб цябе ніколі ў жыцці не абдымалі пакуты. Шкада, што цяпер мы з табой будзем сустракацца толькі ў снах, думках і ўспамінах...” –  так пачынаецца спектакль. Незацейлівы сюжэт пра дзяўчыну, якая вельмі рана засталася без маці, а лёс яе не песціў… Бацька (Віктар Дашкевіч) не хоча адпускаць у горад дарослую дачку, але ж яна паступіла вучыцца… Сустрэча з Валерыем (Яўген Лук’янаў) стала паваротнай у жыцці Алы (Ніна Обухава), сціплай дзяўчынкі з вёскі.
Маці (Валянціна Багданава) з’яўляецца ў самыя складаныя хвіліны жыцця Алы:
АЛА. Мам, абдымі мяне. Мне так не хапае тваёй пяшчоты.
МАЦІ. Як жа я магу цябе абняць, мяне ж няма. Я – твой успамін і больш нічога. А што здарылася? Можа, табе трэба пакаяцца?..
АЛА. Кайся – не кайся, а душа ўсё адно забруджаная.
Але свет не без добрых людзей!.. Сябры дапамаглі Але. Раіса Ласкіна (Анжаліка Баркоўская, Вольга Куляшова) пазычыла ёй свайго мужа Міхаіла (Юрась Цвірка), бо яна не можа раўнадушна ставіцца да чужой бяды…
Ала едзе да бацькі (Віктар Дашкевіч), каб падзяліцца сваімі праблемамі, і ён усё  разумее:
ПЁТР АДАМАВІЧ. Супакойся! Калі будзе Боская воля пажыць яшчэ… дапамагу твайму будучаму дзіцяці... А ты, дачушка, беражы сябе.
Іранічная мілая драма – так вызначыў жанр спектакля пастаноўшчык. Паміж першай і другой дзеяй праходзіць 20 гадоў. Выраслі дзеці, і – зноў праблемы. Дачка Алы Пятроўны Валерыя (Тамара Краснабаева) збіраецца замуж за сына Раісы і Міхаіла Ласкіных Андрэя (Максім Каржыцкі). Вясельны фотаздымак раскрыў тайну бацькоў. 
АНДРЭЙ. Ну, нічога не разумею! Мой бацька – жаніх, а маці чамусьці ў ролі шаферкі?..
Валерыя просіць маці сказаць ёй праўду:
ВАЛЕРЫЯ. Мамачка, я разумею, што праўда часам бывае горкай і балючай, але любая праўда лепш, чым падман. Я дарослая і магу правільна зразумець.
Як разблытаецца гэта гісторыя?.. А пра гэта даведаюцца гледачы, якіх коласаўцы запрашаюць на прэм’еру спектакля “Пазычанае шчасце”.
События