По вашему запросу ничего не найдено
Спектакль ''Пан Тадэвуш''
24.05.2018 19:00
Театр имени Янки Купалы, Минск
11.00 - 22.00
Пан Тадэвуш
Адам Міцкевіч
шляхоцкая гісторыя ў 2-х дзеях
Прэм'ера – студзень 2014 года
Працягласць – 2 гадзіны 40 хвілін
Спектакль пастаўлены паводле культавага твора генія трох народаў — Беларусі, Польшчы і Літвы, — Адама Міцкевіча. Паэма, напісаная ў традыцыях рамантызму, апавядае пра каханне, рыцарскую годнасць, штодзённасць старога шляхоцкага побыту. «Пана Тадэвуша» называюць таксама гімнам-успамінам пра вольны край, які спазнаў лёс легендарнай Атлантыды. Напісаны на парыжскай эміграцыі, твор Міцкевіча поўніцца настальгіяй пра час і мясціны, якія давялося пакінуць.
Геаграфічна паэма прывязаная да Навагрудчыны, гістарычнай Літвы, да якой паэт звяртаецца ў першых радках твора. Знаёмства з гістарычнымі рэаліямі, адлюстраванымі ў спектаклі «Пан Тадэвуш», дазволяць гледачу дакрануцца да мінуўшчыны Беларусі.
Рэжысёр Мікалай Пінігін
Аўтар інсцэніроўкі Сяргей Кавалёў
Аўтар перакладу Язэп Семяжон
Мастак-пастаноўшчык Зіновій Марголін
Мастак па касцюмах Алёна Ігруша
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Стварэнне відэамэпінгу Visual Vibes Group
Мероприятие | Дата / Время | Место проведения | Цена | |
---|---|---|---|---|
Спектакль ''Пан Тадэвуш'' | 24.05.2018 19:00 | Театр имени Янки Купалы, Минск | 11.00 - 22.00 |