По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Кар'ера доктара Рауса''

28.11.2017 19:00 - 19.12.2017 21:00
12.00
КАР’ЕРА ДОКТАРА РАУСА
Генеральны спонсар спектакля – ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»
16+

Жанр: гістарычна недакладная трагікамедыя
Аўтар: Віктар Марціновіч
Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
Мастак: Андрэй Меранкоў
Мастак па касцюмах: Таццяна Лісавенка
Прэм’ера: 19 красавіка 2017
Працягласць: 2 г. 50хв. з антрактам

Людзi, якiя нарадзiлiся раней сваёй эпохi. Што мы ведаем пра iх? Сухія гістарычныя факты, даты і лічбы, партрэты ў падручніках. Ведаем iх дасягненні, якія сёння для нас натуральныя і незаўважныя. Але мы наўрад ці задумваемся аб тым, як такія людзі жылі, што адчувалі, як да іх ставіліся навакольныя i чаго iм каштавала апантанасць сваімі ідэямі, якая змяняла жыццё ўсяго чалавецтва. Кар'ера доктара Рауса – гісторыя чалавека, якi нарадзiўся значна раней сваёй эпохi. І імя яго – Францыск Скарына.

Ролі выконваюць:
Доктар – Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь
Менеджар – Максім Брагінец, Андрэй Новік
Прарэктар – Максім Брагінец, Андрэй Новік
Равіцкі, Суддзя, Начальнік – Андрэй Дабравольскі
Датышак, Датышкоўскі, Датышкін – Сяргей Шымко
Файны хлопчык у галіфэ – Марат Вайцяховіч, Максім Шышко
Біскуп – Мікалай Стонька, Ілля Ясінскі
Аберат – Анастасія Баброва, Ганна Маслоўская
Адвакат, санітар – Віктар Багушэвіч
Меланхтон – Канстанцін Воранаў
Лютар – Валянцін Салаўёў.
Описание событияСкрыть описание
События