По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Каралева прыгажосці з Лінена''

19.01.2018 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Марцін МакДонах
КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА
Кухонны трылер на 1-у дзею


Пераклад Міраславы Шавыркінай.
Пастаноўка, музычнае афармленне Ірыны Цішкевіч.
Сцэнаграфія, касцюмы Юліі Карымавай.
Пластыка Дзіяны Юрчанкі.

Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі найчасцей глухія і жорсткія адно да аднаго, яны схільныя да гвалту… і ўсё ж… не безнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін МакДонах. У «Прыгажуні з Лінэна*» смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная і няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі – ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з вар’ятні. У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў – жаданне кахання і роспачы з-за яе адсутнасці – пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна злучаны паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы.

*Мястэчка Лінэн – дробнае мястэчка. Пара вузкіх аўтамабільных дарог, гасцініца, некалькі крам, пабаў і царква. Лінэн – адно з найпрыгожых месцаў Ірландыі – робіцца змрочнай клаакай, цэнтрам стасункаў маткі і дачкі, эмігранта і Радзімы, тут пульсуюць каханне і яе поўная нябытнасць… «У рай бы на імгненне, пакуль чорт цябе не забраў!»
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения  
Спектакль ''Каралева прыгажосці з Лінена'' 19.01.2018 19:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Состоялось