По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Хітрыкі Скапэна''

22.02.2018 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
8.50
«Хітрыкі Скапэна»

Пераклад Пятра Ламана
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ірына Цішкевіч.
Мастак-пастаноўшчык – Юлія Карымава.
Музыка і музычнае афармленне – Аляксандр Крыштафовіч.
Харэограф – Дзіяна Юрчанка.

Месца дзеяння – Неапаль, тэмпераментныя героі – бацькі і дзеці, мафія і цыганы, але найперш, геніяльны слуга і шэльма Скапэн, які “пасварыўся з правасуддзем”. У фінале закаханыя ўз'яднаюцца, а бацькі знойдуць страчаных дзяцей. Але толькі ў тым выпадку, калі гатовы прыгожанька раскашэліцца!..
Вялікі камедыёграф Жан-Батыст Мальер, які таксама быў і артыстам, зрабіў свайго пацешнага і кранальнага, невычарпальнага на выдумкі слугу сапраўдным Акцёрам, Рэжысёрам і Драматургам у адной асобе. Тэмпераментны Скапэн самазабыўна, з зачараваннем іграе Жыццё, ператвараючы яго ў мастацтва.
Гэта палымяная, тэмпераментная і вельмі смешная гісторыя пра выхадкі кемлівага, хітрага і невычарпальнага на выдумкі слугі, які спрыяе шчасцю закаханых сэрцаў. Дасціпныя камедыйныя сітуацыі, яркія, непрадказальныя павароты сюжэта вызначаюць настрой гэтага бліскуча-камедыйнага і, у той жа час, кранальнага спектакля.
Рызыка, свавольства, жыццялюбства, вечная праблема бацькоў і дзяцей – усё гэта ёсць у камедыі «Хітрыкі Скапэна». Гледачы становяцца ўдзельнікамі вясёлага і яркага карнавалу, дзе пануюць смех, музыка, танцы.
“Нельга апускаць рукі, нават калі жыццёвыя абставіны складаюцца неспрыяльна для цябе, трэба актыўна дзейнічаць, шукаць выйсце, і добра , калі знаходзіцца чалавек, у якога заўсёды можна знайсці падтрымку”, – так лічыць рэжысёр спектакля Ірына Цішкевіч. А яшчэ яна ўпэўнена, што “камедыя неабходна сёння – у гледача існуе патрэба ў добрым, абаяльным гумары”.
Галоўную ролю выконваюць Цімур Жусупаў і Раман Салаўёў.
РазвернутьСвернуть