По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Гаральд і Мод''

24.02.2018 18:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
8.50
16+

Колін Хігінс.
Лірычная камедыя на 2-е дзеі.

Прэм’ера - 9 і 10 кастрычніка 2014 года.

Ніхто не разумее маладога чалавека Гаральда Чэйзана і яго спосабаў выражэння свайго «я». Занепакоеная юнацкімі, бунтарскімі выбрыкамі сына, маці спрабуе знайсці яму нявесту. А Гаральд у гэты час знаёміцца з дзіўнаватай, адзінокай дамай Мод, якая таксама не жадае быць «як усе». Яе шчырыя ўчынкі і бясконцая любоў да жыцця захапляюць Гаральда. Мод адкрывае яму новы свет прыгажосці і радасці.

«Кожны жыве пад замком, але можна расчыніць вокны, апусціць пад’ёмны мост, выйсці, убачыць іншых, агледзецца, паляцець! О, як жа гэта цудоўна – пераскочыць цераз сцяну і спаць пад вольным небам!» – кажа Мод.

Яркія дэкарацыі і касцюмы, мноства танцаў і музыкі ў жывым выкананіі ствараюць выключна пазітыўную атмасферу. Спектакль прасякнуты лірычнасцю, рамантыкай і вострым гумарам. Абяцаем: сумна не будзе!

Пераклад Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Рэжысёр Уладзімір САВІЦКІ.
Сцэнаграфія і касцюмы Віктара ЦІМАФЕЕВА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Светлавое афармленне Яўгена КУЛЯШОВА, Міхаіла ЛАВІЦКАГА.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ i ВЫКАНАЎЦЫ:

МОД (МАТЫЛЬДА) ШАРДЭН – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна БУКАЦІНА.
ГАРАЛЬД ЧЭЙЗАН – Яўген БЕРАСНЕЎ.
МАДАМ ЧЭЙЗАН, маці Гаральда – Анжаліка БАРКОЎСКАЯ, Святлана ЖУКОЎСКАЯ.
МАРЫ, служанка – Вольга КУЛЯШОВА.
ДОКТАР МАЦІУШ – Георгій ЛОЙКА.
АЙЦЕЦ ФІНЕГАН, святар – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар ДАШКЕВІЧ.
САДОЎНІК – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
СІЛЬВІЯ, НЭНСІ, РОЗ, дзяўчыны са шлюбнага агенцтва - Святлана СУХАДОЛАВА.
ІНСПЕКТАР БЕРНАР – Пятро ЛАМАН.
МАТЫЛЬДА – Настасся ВЕРАНЁВА, Ганна ДУБЧАНКА.
КАНЦЭРТМАЙСТАР - Алена ПАРФЁНАВА.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 10 хвілін.
РазвернутьСвернуть