По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Самая жаданая''

13.10.2017 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
9.00
Сяргей Гіргель
«САМАЯ ЖАДАНАЯ»
Лірычная камедыя

Рэжысёр-пастаноўшчык –  Ніна Обухава
Пераклад п’есы на беларускую мову ажыццявіў Тадэвуш Кокштыс.
Мастацкае афармленне прыдумала Наталля Ярмолава.
Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.
Пластыка Сяргея Таўкача.

         Спектакль «Самая жаданая» паводле п’есы сучаснага беларускага драматурга Сяргея Гіргеля “Самая-самая” у пастаноўцы Ніны Обухавай распавядае аб пошуках кахання і аб тым, што ніякае мастацтва, ніякая творчасць не заменяць блізкага і дарагога тваёй душы чалавека. 
     …Немалады пісьменнік і кінасцэнарыст Мацье  шукае сюжэт для новага фільма. Такім чынам ён спадзяецца знайсці шлях да сэрца сваёй сяброўкі Раксаны– крыніцы яго творчага натхнення. У пошуках сюжэту Мацье  прыдумляе для каханай усё новыя і новыя прыгоды. З гэтай мэтай ён выкарыстоўвае свайго госця Дэвіда – забяспечанага, але вельмі цынічнага маладога чалавека, па сутнасці шалапута і марнатраўцы, які спрабуе купіць за грошы пачуцці Раксаны. Але паступова адбываецца цуд: у сэрцы Дэвіда нараджаецца сапраўднае каханне да гэтай жанчыны. Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу? Аб гэтым даведаюцца гледачы, што прыйдуць на спектакль.
         У спектаклі занятыя: народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс (Мацье), артысты Наталля Аладка (Раксана), Аляксандр Базук (Дэвід) і Дзмітрый Каваленка (Нікаля).
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
''Самая жаданая'' 13.10.2017 19:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 9.00