По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Прэм'ера ''Дурнічка''

20.04.2018 19:00 - 24.04.2018 23:59
9.50
Описание событияСкрыть описание
12+

Лопэ дэ Вега

ДУРНІЧКА

Камедыя на 2-е дзеі

Пераклад Петруся Макаля.
Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў.
Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка.
Кампазітар Руслан Стаброўскі.
Аўтар тэкстаў песень Алесь Замкоўскі.
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.

У свеце няма нічога мацней, чым сіла кахання! Яна здольная завалодаць чалавекам і цалкам змяніць яго, зрабіць баязлівага – смелым і ўпэўненым, злоснага – міласэрным, а дурнога – разумным і адчувальным. Пра гэта расказвае вялікі іспанскі драматург Лопэ дэ Вега ў камедыя «Дурнічка», якая больш за 400 год радуе гледачоў ўсяго свету.
Фінэя, дачка мадрыдскага гранда Актаўё, «вельмі сціплая» ў розуме і пачуццях, таму ўсе называюць яе дурнічкай. Затое яна мае вялікі пасаг.

У адрозненні ад сястры Нісы – абдзеленай грашыма, але дастаткова ганарлівай і вельмі адукаванай, а таму багатай на прыхільнікаў.

Для Фінэі бацька знаходзіць жаніха Лісэа, але заможны кемлівы юнак зусім не хоча жыць з дурнічкай і звяртае ўвагу на разумную Нісу. Тая кахае беднага паэта Лаўрэнсьё, якому надакучыла жыць у галечы, таму ён імкнецца прывабіць да сябе багатую дурную Фінэю. Героі патанаюць у віхуры жарсці, любові, рэўнасці прагі грошай і канешне – ўсепераможнага кахання!

Насычаная страснымі, гарачымі танцамі і эмацыйнымі песнямі камедыя «Дурнічка» закружыць артыстаў, а разам з імі і гледачоў у рытме экспрэсіўнага, грацыёзнага фламенка.

У спектаклі занятыя артысты: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько (Актаўё), Юлія Крашэўская (Ніса), Святлана Сухадолава (Фінэя), Цімур Жусупаў (Лісэа), Арцём Герак (Лаўрэнсьё), Раман Салаўёў (Дуарда), Дзмітрый Каваленка (Феніса), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч (Місэна), Святлана Жукоўская (Сэлья, служанка Нісы), Наталля Аладка (Клара, служанка Фінэі), Генадзь Гайдук (Турын, слуга Лісэа), Юрась Цвірка (Педра, слуга Лаўрэнсьё), Уладзіслаў Жураўлёў (Студэнт), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Настаўнік пісьменнасці), Георгій Лойка (Настаўнік танцаў), Ульяна Ацясава (Вулічная спявачка), Аляксандр Базук, Яўген Бераснеў, Арцём Блахін, Яўген Лук’янаў і Аляксей Стома (Кабальера).
События
Мероприятия не были найдены
Загрузка...
Перезагрузить