По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Прэм'ера ''Доктар філасофіі''

30.01.2018 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
8.50
ДОКТАР ФІЛАСОФІІ
Браніслаў Нушыч.
Камедыя на 2-е дзеі.
Прэм'ера - 20 красавіка 2017 года.
Жывата Цвіёвіч, чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака  пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт. Праўда, прыдбаў хлопец  не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем…
У сям'і Цвіёвічаў рыхтуецца вяселле сына на багатай нявесце. Але няма нічога таемнага, што не стала б яўным! Камедыйная спружына пачынае раскручвацца: з-за мяжы з'яўляецца ўяўная жонка з дзіцем, знакаміты прафесар шукае сустрэчы са сваім таленавітым студэнтам, члены савета дзіцячага прытулку запрашаюць новаспечанага доктара філасофіі прачытаць дабрачынную лекцыю...
Чым  закончыцца гэта заблытаная гісторыя, даведаюцца гледачы, якія прыйдуць на спектакль.
Дзеянне адбываецца ў Белградзе ў 20-я гады XX стагоддзя.
«Доктар філасофіі» – адна з лепшых камедый Браніслава Нушыча (1864-1938), класіка сербскай драматургіі канца XIX – першай паловы XX стагоддзя, сцэнічныя творы якога і па сённяшні дзень карыстаюцца вялікай папулярнасцю і з поспехам ідуць у многіх тэатрах. На пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя да згаданай п’есы ўжо звяртаўся Коласаўскі тэатр, спектакль, як сведчаць гледачы старэйшага пакалення, карыстаўся вялікім поспехам.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Прэм'ера ''Доктар філасофіі'' 30.01.2018 19:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 8.50