По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Седая легенда / The Grey Legend

Вт 26.03.2019 19:00
Большой театр Беларуси / The Bolshoi Theatre of Belarus, Минск
2.50 - 45.00
Дмитрий Смольский
СЕДАЯ ЛЕГЕНДА
опера в 2-х действиях
Возраст 16+

Либретто – лауреат Государственной премии Республики Беларусь Владимир Короткевич
Музыка – народный артист Беларуси, лауреат Государственной премии Республики Беларусь Дмитрий Смольский
Дирижер-постановщик – заслуженный артист Украины Виктор Плоскина
Режиссер-постановщик – обладатель медали Франциска Скорины Михаил Панджавидзе
Художник-постановщик – обладатель медали Франциска Скорины, лауреат Государственной премии Республики Беларусь Александр Костюченко
Хормейстер-постановщик – народная артистка Беларуси, лауреат Государственной премии Республики Беларусь Нина Ломанович
Художник по костюмам – Элеонора Григорук
Художник по свету – Сергей Шевченко
Компьютерная графика – Елена Ахременко, Павел Суворов
Дирижер – Андрей Иванов
Исполняется на белорусском языке с русскими и английскими субтитрами
Продолжительность – 1 час 45 минут с одним антрактом
Премьера – 9 сентября 2012 года



Более подробная информация на сайте http://bolshoibelarus.by
 
Рарытэты для "Сівой легенды"
 
26 красавіка перад спектаклем “Сівая легенда” вас чакае вялікая імпрэза. Пачатак у 18.10
 
У 18.10 у фае тэатра пачнецца выступленне фолк-гурта HardWood, які даўно палюбіўся беларускай публіцы. Музыка, напоўненая неверагоднай энергетыкай, перанясе гледачоў у часы непрыступных замкаў, княжых баляў і паляванняў, шляхціцаў і нобіляў. Дарэчы, на вечарыне можна будзе таксама і патанчыць! Навучыць сярэднявечным танцам можна будзе пад кіраўніцтвам артыстаў тэатра гістарычнага танца Soleil.
У 18.30 у фае тэатра каля Камернай залы гледачоў чакае выстава аднаго дня «Мастацтва раскошы. Ювелірныя вырабы з калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» » і прэзентацыя кнігі Б.А.Лазукі «У засені замкаў і палацаў. Матэрыяльная культура сацыяльнай эліты Беларусі ХІІ – пачатку ХХ стагоддзя» (Мінск: Беларусь, 2018 г.).

Гледачы атрымаюць магчымасць сустрэцца з Барысам Лазукам – аўтарам кнігі, адзначанай дыпломам на конкурсе «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Залатыя скрыжалі» ў 2019 г. Гэта выданне з’яўляецца лагічным працягам работ аўтара, прысвечаных беларускаму мастацтву. Кніга – першае ў айчынным мастацтвазнаўстве даследаванне вельмі значнай часткі нацыянальнай культуры, акрэсленай сферай побыту арыстакратыі, іншых прадстаўнікоў сацыяльнай эліты ад часоў старажытнабеларусках княстваў да пачатку ХХ стагоддзя. Доўгі час гэта надзвычай багатая і разнастайная спадчына калі не была адсунута на другі план, то разглядалася як пэўная альтэрнатыва, ледзьве не негатыўная ў проціпастаўленні да народнай, традыцыйнай культуры. 

У калекцыях Музея старажытнабеларускай культуры захоўваецца вялікая колькасць прадметаў, якія калісці складалі мастацкае атачэнне побыту арыстакратыі, былі выкананы па заказах яе прадстаўнікоў, з’яўляліся ўкладнымі ахвярамі храмам. Выстава «Мастацтва раскошы. Ювелірныя вырабы з калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» дае магчымасць убачыць унікальныя ўзоры ювелірнага мастацтва беларускіх майстроў і іх бліжэйшых суседзяў. Высакародны густ, тонкае пачуццё элегантнасці, бездакорнае валоданне складанейшымі тэхнікамі ліцця, чаканкі, гравіроўкі, прасечкі, эмаліравання, залачэння дэманструюць абклады, паціры, падсвечнікі, так званыя «падарожныя абразкі», рэчы сервіроўкі стала, створаныя ў XVIII – пачатку ХХ ст. 

І, канечне, галоўнай падзеяў вечара стане опера “Сівая легенда” кампазітара Дзмітрыя Смольскага паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча (які з’яўляецца і аўтарам лібрэта оперы). 
Штуршком для драматычнага развіцця падзей у спектаклі становіцца любоўная гісторыя, ў якой сплятаюцца жаночая рэўнасць і помслівасць, мужчынскае самалюбства, інтрыгі і няпростае сацыяльнае-палітычнае становішча, пастаяннае супрацьстаянне на ніве рэлігіі і сацыяльнага статусу. Здавалася б, глыбока асабістая гісторыя кахання і рэўнасці набывае такую разбуральную сілу, што ўцягвае ў свой вір мноства людзей, разбураючы іх жыццё, абуджаючы нечуваныя, страшныя сілы… 
 
У гэты вечар галоўныя ролі ў спектаклі выканаюць: Ніна Шарубіна (Ірына), Сяргей Франкоўскі (Раман), Уладзімір Пятроў (Кізгайла), Крыскенція Стасенка (Любка), Алег Мельнікаў (Найміт). Дырыжор – Вячаслаў Чарнуха-Воліч.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Седая легенда / The Grey Legend Вт 26.03.2019 19:00 Большой театр Беларуси / The Bolshoi Theatre of Belarus, Минск 2.50 - 45.00
Информация о ценах
ОБЗОР СЦЕНЫ ОГРАНИЧЕН:

БАЛКОН
   ряд 2   места 1, 2, 55, 56
   ряд 3   места 2-4, 57-59
   ряд 4   места 4, 62
   ряд 5   места 3-5, 57-59
   ряд 6   места 2-5, 51-54

БЕЛЬЭТАЖ (правая и левая сторона):
  ряд 1   места 4, 5
  ряд 2   места 3-6
  ряд 3   места 5, 6
  ряд 4   места 1-4
  ряд 5   места 1-4

БЕНУАР (правая и левая сторона):
  ряд 5  места 1, 2

ЛОЖИ А и Б
  ряд 4   место 11
Место проведения
пл.Парижской Коммуны, 1 Минск Беларусь
Организатор
Большой театр Беларуси
Большой театр Беларуси
Парижской коммуны,1 Минск 220029 Минская
Тот же организатор То же место проведения