По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Опера ''М. К. Огинский. Неизвестный портрет''

04.10.2018 19:00
Дворец культуры, г. Молодечно, Молодечно
12.50 - 14.50
4 кастрычніка 2018 г.
Опера “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”


На сцэне канцэртнай залы Палаца культуры г.Маладзечна 4 кастрычніка Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр прадставіць оперу “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” кампазітара Алега Залётнева.

Дзеянне оперы разгортваецца ў маёнтку Залессе, дзе Агінскі збірае гасцей на баль, а ў выніку прымае рашэнне пакінуць Радзіму з разбітым сэрцам. У цэнтры сюжэта аказваюцца адносіны паміж князем, яго пляменнікам Юзэфам Лубенскім і італьянскай спявачкай Катрынай Боні, на ўвагу якой прэтэндуюць абодва мужчыны.

Паралельна развіваецца іншая любоўная лінія − паміж жонкай Міхала Клеафаса Марыяй і мастаком Янам Шыманскім, якога запрасілі, каб напісаць партрэт князя.

Думкамі пра Радзіму, роздумам аб вернасці і адданасці абавязкам прасякнуты многія сцэны пастаноўкі.
Мастацкім кіраўніком праекта пастаноўкі оперы з’яўляецца заслужаны дзеяч культуры Беларусі Рыгор Сарока − галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

Лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык − Сяргей Макарэй.
Хормайстар − Вера Каханоўская.
Мастак-пастаноўшчык –Вольга Грыцаева.
У галоўнай ролі – саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Дзяніс Янцэвіч.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Опера ''М. К. Огинский. Неизвестный портрет'' 04.10.2018 19:00 Дворец культуры, г. Молодечно, Молодечно 12.50 - 14.50
Место проведения
пл.Центральная, 4 Молодечно Беларусь
Организатор
Дворец культуры г. Молодечно ГУ
Центральная площадь,4 Молодечно 222310 Минская область