По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Новогодняя сказка ''Як літара Ў уратавала Каляды''

30.12.2017 18:00 - 04.01.2018 17:00
9.50 - 17.00

КАЗКА ПРА ЛІТАРУ Ў НЕСКЛАДОВАЕ, ЯКАЯ УРАТАВАЛА КАЛЯДЫ І НОВЫ ГОД

Навагодняя казка на роднай мове для дзяцей і бацькоў.


Што можа здарыцца са звычайнымі беларускімі дзецьмі (а можа нават і іх бацькамі) ў навагоднюю ноч, калі яны зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзей, Снягурку з Лёлей, і не пазнаюць Жыжаля і Мару???
Духі беларускага сусвету спыняюць час…і сонца не можа ўзысці, а значыць Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!!!....
Але Яська і Янінка могуць выправіць сітуацыю, калі хуценька вывучаць беларускую міфалогію, асабліва калядную. Патрэбна адказаць на шмат пытанняў, прайсці выпрабаванні, і сабраць чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ”. Асабліва цяжка знайсці апошнюю – “Ў нескладовае”.
Літара хаваецца ў Чароўным Калядным Бары, і пакуль галоўная гераіня казкі дзяўчынка Янінка не знойдзе “У нескладовае” – Новы Год і Каляды не надыдуць…
А вышэйзгаданыя Зюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага космасу дзецям дапамогуць – і чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ” будуць сабраныя.
І казка вернецца!
І Новы Год з Калядамі надыйдуць!
Казка “Як літара Ў уратавала Каляды” – гэта новы дзіцячы музычна- тэатральны праект Рамана Арлова, вядомага па “J:МОРС”, “У нескладовае”, мюзікле “Чарадзей” і інш.
Хто сыграе галоўныя ролі – пакуль трымаецца ў сакрэце, але арганізатары і прадусары гэтай дзіцячай пастаноўкі абяцаюць, што будуць сюрпрызы.

Дзеткам да 3-х год бясплатна.

Усім салодкі пачастунак!


Прадстаўленні адбудуцца ў Маладзёжным тэатры эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры).
30 снежня. 18.00
4 студзеня. 15.00


Описание событияСкрыть описание
События