По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

ІВАН КІРЧУК. Монаспектакль ''Дарожка мая...''

22.11.2017 19:00
Молодежный театр эстрады, Минск
17.50 - 27.50
22 лістапада. 19.00.
Маладзёжны тэатр эстрады, вул. Маскоўская,18а.
монаспектакль "Дарожка мая..." .
Аўтар і выканаўца ІВАН КІРЧУК.

ТОЛЬКІ АДЗІН ВЕЧАР! КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ АБМЕЖАВАНА!

ДАРОЖКА МАЯ…
(па матэрыялах беларускага фальклору)
Аўтар і выканаўца – Іван Кірчук
“Дарожка мая…” – аўтарская унікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашаннай за 30 год творчай дзейнасці. Упершыню на вялікай сцэне праз прызму вопыту аўтар звярнецца і данесе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. На сцэне імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, запісанных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983-2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ. Вы ўбычыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункоў, падкоў, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў. Разам з Іванам Кірчуком Вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце удзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, пабачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І – найгалоўнейшае – вы зможаце аддзячыць сваім Продкам.
Праграма “Дарожка мая…” будзе цікава не толькі дарослым, але і навучэцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.
Кірчук Іван Іванавіч
Нарадзіўся ў 1958 г. у горадзе Ліда, Беларусь.
Музыкант, фалькларыст, педагог, кампазітар.
Скончыў Лідскае музычнае музычнае вучылішча (1977 г.) па спецыяльнасці «дырыжор акадэмічнага хора», Мінскі інстытут культуры (1985 г.) па спецыяльнасці «дырыжор народнага хору». З 1982 г. загадчык аддзялення «Абрадавая дзейнасць і фальклор» Мінскага вучылішча мастацтваў. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН РБ па спецыяльнасці «фалькларыстыка» ў прафесара К.П.Кабашнікава. З 1995 г. працаваў намеснікам дырэктара ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. З 1997 г. выкладчык (старшы выкладчык, дацэнт) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Выкладае дысцыпліны «Практыкум па фальклору», «Традыцыйны тэатр», «Народныя гульні», «Методыка кіравання фальклорным калектывам», «Аранжыроўка», «Апрацоўка народнага твору», «Традыцыйная беларуская народная культура», «Этнамузыказнаўства». З’яўляецца кіраўніком студэнцкіх практык: фальклорна-этнаграфічная, педагагічная, пераддыпломная па спецыяльнасці ў фальклорных калектывах.
Агульны стаж працы па спецыяльнасці – 32 гады.
На базе Мінскага вучылішча мастацтваў стварыў вучэбныя лабараторыі і фальклорныя гурты «Прадвесне», «Бліскавіца», «Дабрадзеі», «Дзіва», якія ў розныя гады сталі лаўрэатамі фестваляў у Германіі, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Паставіў праграмы: «Свята ў вёсцы» (1983 г.), «Вяселле на Віцебшчыне» (1985 г.), «Мацей і Аўдзей на вячорках» (1986 г.), «Некруты» (1994 г.), «Русальныя розгары» (1995 г.), і інш., гарадскія і раённыя святы «Купалле» (1989 г.), «Каляды» (1990 г.), у якіх стылізаваў аўтэнтычны фальклор. Усе праграмы былі запісаны на рэспубліканскім радыё і беларускім тэлебачанні. Унікальныя рэканструкцыі абрадаў і свят шматразова трансліраваліся па рэспубліканскаму радыё і тэлебачанню Беларусі, Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі.
Рэканструяваў традыцыйны лялечны тэатр батлейка з народнымі майстрамі В.Цішковым і А.Муравейкам. Стварыў і ўзначаліў Міжнародны дзіцячы фонд «Зберажы спадчыну» (1995-1998 гг.). У 1999 г. атрымаў грант ад Фонду Сораса і даў сольна больш за 20 канцэртаў у Босніі і Герцагавіне. У школах, бальніцах, клубах і на фестывальных пляцоўках сольна паказваў лялечныя прадстаўленні і граў на беларускіх музычных інструментах.
Падчас шматлікіх фальклорна-этнаграфічных экпедыцый па Беларусі сабраў унікальны этнаграфічны музей: прадметы народнага быту беларусаў, калекцыю старадаўняй вопраткі і адзення, калекцыю тэатральных масак і лялек, аўдыя і відэа архіў народных выканаўцаў і фальклорных калектываў. Вялікую калекцыю складаюць не толькі беларускія нацыянальныя інструменты, але і народныя інструменты з разнастайных краін свету: Расіі, краін Бліжняга Ўсходу, з розных рыгіёнаў Афрыкі, з краін Паўднёвай Амерыкі. У жніўні-верасні 2011 г. у “Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” прайшла выстава народных музычных інструментаў, сабраных падчас вандровак.
І.І.Кірчук – аўтар шматлікіх праграм рэканструяваных абрадаў і святаў для сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі: «Тэатралізаваныя школьныя святы» (2004 г., з кандыдатам філалагічных навук А.Ю.Лозка), «Выхаванне па нацыянальных традыцыях: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў, класных кіраўнікоў, выхавальнікаў, кіраўнікоў фальклорных і тэатральных гурткоў» (2008 г.). У 2009 г. аматарам яго творчасці была прадстаўлена аўтабіяграфічная кніга «Аўтабаны і міністрэлі», працяг якой прызентаваны ў верасні 2014 – «Гарыць свечка ля алтара… (споведзь міністрэля)».
Заснавальнік і лідар групы «Этна-трыа «Троіца», якая сінтэзуе аўтэнтычны фальклор з сучаснымі музычнымі стылямі. У творчасці па-майстэрску ўплятае ў беларускую песенную традыцыю сучаснае гучанне, рытм, уводзіць нетрадыцыйныя для Беларусі музычныя інструменты. Вядзе гастрольную дзейнасць, у тым ліку і за мяжой. За 15 год дзейнасці «Этна-трыа «Троіца» прыняла ўдзел у 100 міжнародных фестывалях ад Малайзіі да Партугаліі, выпусціла сем аўдыя кампакт-дыскаў. Апошні – “Зімачка” – атрымаў сем узнагарод ад музычных экспертаў Беларусі.
Аўтар сольнай праграмы «Святы вечар» (2003 г.), спектакляў «Варажбіт» (2004 г.) і «Варажбіт. Працяг» (2011 г.), творчай сустрэчы «Сонцам асвячуся» (2013 г.), монаспектакля «Дарожка мая…» (2013 г.). У сольных праграмах прадстаўлены старадаўнія беларускія песні, найгрышы на музычных інструментах.
Выдаў:
• аўдыякасеты: этна-трыа ТРОІЦА – «Live at Oerol», TROITSA , the Netherlands , 2000 г.; ТРОІЦА (1996-1998) - Bulba Rec, Belarus , 2000 г.; І.Кірчук «Спадчына загінуўшых весак» – Bulba Rec, Belarus , 2000 г.
• кампакт-дыскі «Троіца» (1998 г.), «Спадчына загінуўшых вёсак» (2000 г.), «Журавы» (2001 г.), «Сем» (2004 г.), «Жар-жар» (2008 г.), «Сон-трава» (2008 г.), «Зімачка» (2011 г.).
Пра І.І.Кірчука зняты фільмы:
- «TROITSA» 45 мін. (1998 г., БелТБ);
- «Канцэрт Троіцы ў 2000 г. у г. Мінску» 55 мін. (2002 г., Белвідэацэнтр, рэж. В.Шэвелевіч);
- «Іван Іванавіч» 12 мін. (2003 г., Белвідэацэнтр, рэж. В.Шэвелевіч);
- «Канцэрт Троіцы ў г. Маладзечна» 30 мін. (2003 г., БелТБ);
- «Сонцам асвячуся» 13 мін. (2005 г., БелТБ, рэж. С.Рыбакоў);
- «ТРОІЦА» 45 мін. (2007 г., БелСАТ, Польшча).
Падрыхтаваў саундтрэкі да фільмаў:
- 2005 – маст.фільм «Маленькие беглецы», Беларусьфільм
- 2006 – маст.фільм «Три талера», Беларусьфільм — БелТэлеРадыёкампанія
- 2007 – дакум.фільм «Звездное притяжение», Беларускі відыяцэнтр
- 2008 – маст.фільм «Тень самурая», Беларусьфільм
Агучванне:
- 2008 - мікраметражны фільм «Беларускія прымаўкі», Беларусьфільм
- 2010 - музычны фільм «Выцінанка-Выразанка», Беларусьфільм
У інтэрнэце створаны афіцыйны сайт этна-трыа «Троіцы», дзе ёсць асабістая старонка І.І.Кірчука: http://troitsa.net/
Моноспектакли
- «Варажбіт» г. Минск к/з Минск, 2003
- «Варажбіт. Працяг» г. Заславль ГУ «Историко-культурный музей-заповедник «Заславль», 2011
- Творческая встреча «Сонцам асвячуся» г. Минск к/з Минск, 2013
- «Дарожка мая…» г. Минск Дворец культуры профсоюзов, 2013
Дискография
- Иван Кирчук «Спадчына загінуўшых весак» — Bulba Records, Беларусь , 2000
- Ivan Kirchuk «Heritage of the lost villages» PAN Records, Нидерланды, 2000
- Иван Кирчук «Спадчына загінуўшых весак (рус. Наследие погибших деревень)» — WEST Records , Беларусь, 2003
- Иван Кирчук «Століншчына» — этнографический материал, CD, 2005
Библиография
- 2004 — Тэатралізаваныя школьныя святы. Іван Кірчук і Алесь Лозка. — Мн: Беларуская энцыклапедыя, 2004. 176 с.
- 2005 — Масленица. Методические рекомендации по проведению праздника. — Мн., 2005. 71 с.
- 2005 — Славянские гадания. — Мн., 2005. 106 с.
- 2005 — Праздник осеннего равноденствия. Богач. — Мн., 2005. 88 с.
- 2005 — Ярило-Купала. Методические рекомендации по реконструкции и проведению летнего славянского праздника. — Мн., 2005. 162 с.
- 2008 — Выхаванне на нацыянальных традыцыях. — Мн: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2008. 192 с.
- 2009 — Автобаны и менестрели. — Мн: ООО «Ковчег», 2009. 416 с.
- 2014 — Горит свеча у алтаря… (исповедь менестреля). — Мн: Промкомлекс, 2014. 490 с.
Фильмография
- «TROITSA» 45 мин. (1998, БелТВ)
- «Концерт „Этно-трио Троицы“ в 2000 г. в г. Минске» 55 мин. (2002, Белвидеоцентр, реж. В.Шевелевич)
- «Иван Иванович» 12 мин. (2003, Белвидеоцентр, реж. В.Шевелевич)
- «Концерт „Этно-трио Троицы“ в г. Молодечно» 30 мин. (2003, БелТВ)
- «Сонцам асвячуся» 13 мин. (2005, БелТВ, реж. С.Рыбаков)
- «Крупный план. Мы близкие люди. История про корни, которые есть, и про человека, который их ищет» 15 мин. (2005, ТРО Союзного государства)
- «ТРОИЦА» 45 мин. (2007, БелСАТ, Польша).
Саундтреки к фильмам
- 2005 — худ.фильм «Маленькие беглецы», Беларусьфильм
- 2006 — худ.фильм «Три талера», Беларусьфильм — БелТелеРадиокомпания
- 2007 — док.фильм «Звездное притяжение», Белорусский видеоцентр
- 2008 — худ.фильм «Тень самурая», Беларусьфильм
- 2009 — худ.короткометражный фильм «Молитва», Е.Ткачук, Д.Воробьев
Озвучивание
- 2008 - микрометражный фильм «Белорусские пословицы» (белор. «Беларускія прымаўкі»), Беларусьфильм
- 2010 - музыкальный фильм «Бумажные узоры» (белор. «Выцінанка-Выразанка»), Беларусьфильм
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
ІВАН КІРЧУК. Монаспектакль ''Дарожка мая...'' 22.11.2017 19:00 Молодежный театр эстрады, Минск 17.50 - 27.50
Место проведения
г. Минск, ул. Московская, 18а Минск Беларусь