По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Матылек, матылек''

03.06.2018 18:00 - 04.07.2018 20:00
9.00
Описание событияСкрыть описание
Міністерство культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

          Да юбілею Тамары Скварцовай


П'еса вядомага італьянскага драматурга Альда Нікалаі «Матылёк…Матылёк…» шматразова ставілася ў беларускіх і расійскіх тэатрах, упрыгожваючы рэпертуар лепшых актрыс. Тэмы, якія падымае п'еса, — глыбокага, псіхалагічнага парадку. Гэта аповед пра ролю жанчыны, маці і пра чалавечую адзіноту. Гісторыя галоўнай гераіні яшчэ раз нагадвае нам, што за ўсё даводзіцца плаціць, а за жаданне лёгкага шляху — асабліва высокую цану.Матылёк — вобраз істоты, што легкадумна ляціць на вогнішча, сімвал чагосьці прыгожага і незямнога. Жыве яна нядоўга, згараючы ў агні — прызвання, кахання, жарсці.


Драматург задае немудрашчую загадку. Да самотнай немаладой дамы, што жыве ў свеце сваіх фантазій, проці ночы прыходзіць малады чалавек, ці то коміваяжор, ці то злодзей, якога яна, нядоўга думаючы, рэкрутуе ў кампаньёны. Калі гераіня ўжо гатова ператварыць юнака ў свайго каханка, высвятляецца, што ён — яе сын, ад якога юная Эда адмовілася 23 гады таму ў радзільні. Эліа помсліва разбурае ілюзорны свет маці, зусім не Кручынінай.


У галоўнай ролі Эды занятая заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (дарэчы, спектакль прымеркаваны да яе юбілею), яе служанкі Фокі – Ірына Цішкевіч, Эліа –  Дзмітрый Каваленка.


Над пастаноўкай працуе мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Валерый Анісенка.Сцэнаграфія Андрэя Жыгура. Прэм’ера мяркуецца 9 снежня.

События