По вашему запросу ничего не найдено
''Матылек, матылек''
Вт 26.01.2021 19:00
НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
11.50
Альда Нікалаі
«Матылёк…Матылёк…»
16+
«Матылёк…Матылёк…»
16+
П'еса шматразова ставілася ў беларускіх і расійскіх тэатрах, упрыгожваючы рэпертуар лепшых актрыс. Тэмы, якія падымае п'еса, — глыбокага, псіхалагічнага парадку. Гэта аповед пра ролю жанчыны, маці і пра чалавечую адзіноту. Гісторыя галоўнай гераіні яшчэ раз нагадвае нам, што за ўсё даводзіцца плаціць, а за жаданне лёгкага шляху — асабліва высокую цану.Матылёк — вобраз істоты, што легкадумна ляціць на вогнішча, сімвал чагосьці прыгожага і незямнога. Жыве яна нядоўга, згараючы ў агні — прызвання, кахання, жарсці.
Драматург задае немудрашчую загадку. Да самотнай немаладой дамы, што жыве ў свеце сваіх фантазій, проці ночы прыходзіць малады чалавек, ці то коміваяжор, ці то злодзей, якога яна, нядоўга думаючы, рэкрутуе ў кампаньёны. Калі гераіня ўжо гатова ператварыць юнака ў свайго каханка, высвятляецца, што ён — яе сын, ад якога юная Эда адмовілася 23 гады таму ў радзільні. Эліа помсліва разбурае ілюзорны свет маці, зусім не Кручынінай.
У галоўнай ролі Эды занятая заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (дарэчы, спектакль прымеркаваны да яе юбілею).
Над пастаноўкай працаваў заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Валерый Анісенка.
Сцэнаграфія Андрэя Жыгура.
Сцэнаграфія Андрэя Жыгура.
Мероприятие | Дата / Время | Место проведения | Цена | |
---|---|---|---|---|
''Матылек, матылек'' | Вт 26.01.2021 19:00 | НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск | 11.50 |