По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Навагодні MuzzicDom у Купалаўскім''

Пн 30.12.2019 19:00 - Вт 31.12.2019 23:59
94.00 - 134.00
Описание событияСкрыть описание
У юбілейным 100-м сезоне ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пад самы Новы год упершыню адбудзецца два грандыёзных канцэрта з удзелам оперных зорак і сімфанічнага аркестра. 30 і 31 снежня ў вас будзе магчымасць правесці незабыўныя перадсвяточны вечары ў Галоўнай залі першага драматычнага тэатра Беларусі ў суправаджэнні чароўнай музыкі.
Сумесны праект Купалаўскага тэатра і MuzzicDom абяцае наведвальнікам яскравыя ўражанні і эмоцыі, што будзе асабліва прыемна ўсім напярэдадні Новага года. Гэта не звычайны канцэрт – гэта сапраўдны навагодні музычны спектакль. Французская і італьянская опера, музыка з мюзіклаў Бернстайна, арыі з іспанскіх сарсуэл, музыка кіно і нават сімфа-джаз.
Галоўныя дзеючыя асобы навагодніх імпрэз – харызматычны іспанскі тэнар Хесус Альварэс, чароўнае беларускае сапрана Маргарыта Ляўчук, выбітны саксафаніст Віталь Ямуцееў і сімфанічны аркестр MuzzicDom Orchestra на чале з імпазантным дырыжорам Андрэем Галанавым. Не абыйдзецца свята і без любімых купалаўцаў. Рэжысёр імпрэз — Дзмітрый Цішко.
Святочную атмасферу дапоўняць прыгожыя дамы і галантныя кавалеры ў вечаровых строях, густоўныя закускі і напоі, сюрпрызы і падарункі ад арганізатараў.
Канцэрты адбудуцца 30 снежня а 19.00 і 31 снежня а 18.00.
 
 
 
События
Мероприятия не были найдены
Купить ''Навагодні MuzzicDom у Купалаўскім'' ''Навагодні MuzzicDom у Купалаўскім'' Театр имени Янки Купалы, Минск 94.00 - 134.00
Купить ''Навагодні MuzzicDom у Купалаўскім'' ''Навагодні MuzzicDom у Купалаўскім'' Театр имени Янки Купалы, Минск 104.00 - 134.00
Загрузка...
Перезагрузить