12+
Аляксандр Савуха.
Цёмная гісторыя са святлом у канцы тунэля.
Камерная сцэна.
Прэм’ера - 20 жніўня 2020 года.
Паспяховы, перспектыўны бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч, ці проста Дзіма, вымушаны ехаць на чарговую важную сустрэчу на метро. Для яго гэта нязручна, нязвыкла і нават агідна. Вандруючы ў падземным свеце, Дзіма разумее, што тут размешчаны цэлы горад, мегаполіс з дзевяццю кальцавымі. Тут ён сустракае і простых рабочых, і хітрых калег-бізнэсменаў, і нахабных прадстаўнікоў аховы парадку... У выніку нават аказваецца на прыёме ў маладога Мэра. Каб выбрацца наверх, вызваліцца з цёмнага палону, Дзіма гатовы на многае – грубасць, хабар, махлярства... Ён вельмі жадае пазбавіцца свайго пякельнага становішча. Але ці магчыма выйсці да святла, калі ты заблукаў пад зямлёй?..
Тэатр ажыццявіў пастаноўку спектакля «Метро» па выніках Рэспубліканскага конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, адным з пераможцаў якога з’яўляецца рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 20 хвілін.