Аляксандр Савуха
МЕТРО
12+
Цёмная гісторыя са святлом у канцы тунэля
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура
Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча
Паспяховы, перспектыўны бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч, ці проста Дзіма, вымушаны ехаць на чарговую важную сустрэчу на метро. Для яго гэта нязручна, нязвыкла і нават агідна. Вандруючы ў падземцы, Дзіма разумее, што тут размешчаны цэлы горад, мегаполіс з дзевяццю кальцавымі. У метро ён сустракае і простых рабочых, і хітрых калег-бізнэсменаў, і нахабных прадстаўнікоў аховы парадку... У выніку нават аказваецца на прыёме ў маладога гультаяватага Мэра. Каб выбрацца наверх, вызваліцца з цёмнага палону метро, Дзіма гатовы на многае – грубасць, хабар, махлярства... Ён вельмі жадае пазбавіцца свайго пякельнага становішча. Але ці магчыма выйсці да святла, калі ты заблукаў пад зямлёй?..
Тэатр ажыццяўляе пастаноўку спектакля «Метро» па выніках Рэспубліканскага конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, адным з пераможцаў якога з’яўляецца рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.