logo
Выбрать период
Поиск на карте
Меню

''Доктар філасофіі''

Вт 04.06.2024 19:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
12+
Браніслаў Нушыч.
Камедыя на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм'ера - 20 красавіка 2017 года.
 
Жывата Цвіёвіч, чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака  пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт. Праўда, прыдбаў хлопец  не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем…
 
У сям'і Цвіёвічаў рыхтуецца вяселле сына на багатай нявесце. Але няма нічога таемнага, што не стала б яўным! Камедыйная спружына пачынае раскручвацца: з-за мяжы з'яўляецца ўяўная жонка з дзіцем, знакаміты прафесар шукае сустрэчы са сваім таленавітым студэнтам, члены савета дзіцячага прытулку запрашаюць новаспечанага доктара філасофіі прачытаць дабрачынную лекцыю...

Чым закончыцца гэта заблытаная гісторыя, даведаюцца гледачы, якія прыйдуць на спектакль.
 
Дзеянне адбываецца ў Белградзе ў 20-я гады XX стагоддзя.

«Доктар філасофіі» – адна з лепшых камедый Браніслава Нушыча (1864-1938), класіка сербскай драматургіі канца XIX – першай паловы XX стагоддзя, сцэнічныя творы якога і па сённяшні дзень карыстаюцца вялікай папулярнасцю і з поспехам ідуць у многіх тэатрах.
 
Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ЖЫВАТА ЦВІЁВІЧ - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
МАРА ЦВІЁВІЧ – Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
МІЛАРАД ЦВІЁВІЧ – Дзмітрый КАВАЛЕНКА
БЛАГАЕ - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
СЛАЎКА - Ульяна АЦЯСАВА
ВЕЛІМІР - Яўген БЕРАСНЕЎ
КЛАРА - Святлана СУХАДОЛАВА
СПАДАРЫНЯ СПАСОЕВІЧ - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
СПАДАРЫНЯ ПРОЦІЧ - Ніна ОБУХАВА
СПАДАРЫНЯ ДРАГА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ
ПРАФЕСАР РАЙСЭР - Вадзім АСВЯЦІНСКІ /  Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
СОЙКА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА
СІМА, муж Сойкі - Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
МАРЫЦА - Алёна Чыстабаева
ЮНАКІ - Аляксей АНІСЕНЯ, Максім РАТОМСКІ, Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
Працягласць спектакля - 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам.
 
 
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
''Доктар філасофіі'' Вт 04.06.2024 19:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 17.00 - 19.00
Мероприятие ''Доктар філасофіі''
Дата / Время Вт 04.06.2024 19:00
Место проведения Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Цена 17.00 - 19.00
Информация о ценах
    
Место проведения
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Рег. №: 300203648
Мероприятие ''Доктар філасофіі''
Дата / Время Вт 04.06.2024 19:00
Место проведения Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Цена 17.00 - 19.00
Тот же организатор То же место проведения
Купить Спектакль ''Як воўк мамай быў'' НовоеНовоеСпектакль ''Як воўк мамай быў'' НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Купить ''Усе мышы любяць сыр'' ''Усе мышы любяць сыр'' НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Купить ''Асенні rock-n-roll'' ''Асенні rock-n-roll'' НАДТ имени Якуба Коласа, камерная сцена, Витебск
Купить Прэм'ера ''Нібыта хворы'' Прэм'ера ''Нібыта хворы'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить