По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Калісь глядзеў на сонца я..''

30.09.2017 18:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
8.00
«КАЛІСЬ ГЛЯДЗЕЎ НА СОНЦА Я...»
Аповяд  пра  Максіма  Багдановіча

Прэм’ера – 8 лютага 2017 года.

Сцэнар – Святлана Жукоўская
Рэжысёр-пастаноўшчык – Наталля Аладка.
Мастак-пастаноўшчык – Юлія Карымава.
Музыка і музычнае афармленне – Аляксандр Крыштафовіч.
Канцэртмайстар – Алена Парфёнава.

Напрыканцы 2016 года Беларусь адзначала 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Коласаўскі тэатр шчыра далучаецца да шанавання гэта Паэта, Чалавека, Беларуса.
Багдановіч пражыў крыху болей за 25 год, але паспеў зрабіць самае важнае – закласці зерне беларускасці, якое і зараз жыве ў нашых сэрцах. Ён быў адным з тых Праметэяў, які прынёс беларусам агонь разумення сябе як нацыі, любові і павагі да сваёй мовы, незалежнае адчуванне годнасці за матчыну песню.
У пастаноўцы “Калісь глядзеў на сонца я...” коласаўцы раскажуць вам, якім у іх разуменні быў гэты годны творца, які верыў, што беларусы здольныя праз уласныя сродкі – мову, свядомасць, адкрытасць пачуццяў – зразумець гэты свет, данесці да яго сваё бачанне існага. Вы пачуеце вершы і роздумы Максіма Багдановіча, зможаце далучыцца да яго духоўнай моцы, тонкасці адчування і ўспрымання Сусвету. Прагучаць песні на яго вершы, дзе кожнае слова як іскрынка, якая можа распаліць цэлае вогнішча.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
''Калісь глядзеў на сонца я..'' 30.09.2017 18:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 8.00