По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Ю'' 16+

Чт 07.05.2020 19:00
Театр имени Янки Купалы, Минск
13.00 - 23.00
Ю (16+)
гастролі Магілёўскага драматычнага тэатра
 
рэжысёр-пастаноўшчык, харэограф    Міхаіл Лашыцкі
Музычнае суправаджэнне    Ансамбль класічнай і сучаснай музыкі "Экспромт-класіка": Людміла Барэйша (клавішы), Надзея Мілаванава (віяланчэль), Ала Мурзіна (скрыпка)
Асістэнт рэжысёра    Наталля Усціновіч
Аўтар п'есы    Оля Мухіна
 
“Хто з вас у тры гады ведаў літару “ю”? 
Ніхто: вы і зараз яе дакладна не ведаеце.” 
Венядзікт Ерафееў, “Масква-Петушкі”

Што такое “Ю”? - запытаеце вы. Гэта літара ў кірыліцы, 32-я па ліку. Паглядзіце, колькі цудоўных слоў з ёю: юнацтва, сюіта, юрок, лЮдзі,... а найперш – лЮбоў! Яшчэ па-ангельску “you” значыць “ты” (памятаеце песню “Only you”?). “Ю” - літара таямнічая і рамантычная, злёгку легкадумная і смешная, трохі сюррэалістычная. 

А яшчэ “Ю” – гэта п’еса з карцінкамі, якую стварыла таленавіты і вядомы рускі драматург Вольга Мухіна. Сама яна кажа: “Пішу пра тое, што ведаю і люблю”. Яе п’еса – лёгкая, як воблака. Акварэльная, як летняе неба. Мілая і прастадушная, як дзіця. Пяшчотная, як пацалунак. Шчаслівая, як дзяцінства. У п’есе амаль няма сюжэта – больш пачуццяў і атмасферы. Яна падобна да песні або верша ў прозе. “Ю” нельга ахапіць розумам – можна толькі адчуць. Дзеянне адбываецца ў Маскве. Героі збіраюцца ў кватэры, п’юць гарбату ці каву (незнарок прыгадваеш Чэхава і Тувэ Янсан з яе мумітролямі) – альбо гарэлку. Іх кубкі маюць аранжавы ці чырвоны колер. Яны мараць, кахаюць, здраджваюць, раўнуюць, даруюць і развітваюцца. А за вакном – немаведама які год, лета без календара. Квітнее ліпа, паветра напоўнена водарам бэзу, лятаюць самалёты. Дзесьці далёка ідзе немаведама якая вайна, але сюды даходзіць толькі адзін фронт – атмасферны. І навокал каханне, ад якога ўсе крыху п’яныя і нехта гіне – амаль…

П’еса “Ю” – аб самым галоўным, чаго не выказаць аднымі толькі словамі. Лепш сыграць, праспяваць! Гэта і здзейсняць акцёры Магілёўскага драматычнага тэатра, якіх заразіў любоўю да “Ю” рэжысёр і мастак Міхаіл Лашыцкі. Спектакль напоўнены музыкай – не толькі ў пераносным сэнсе, але і прамым: на сцэне грае тэатральны ансамбль “Экспромт-класіка”. 

Ролі выконваюць: Аляксей Цыбін, Яўгенія Белацаркоўская, Галіна Лабанок, Алена Крыванос, Дзмітрый Дудкевіч, Мікалай Раманоўскі, Данііл Самкнулаў, Чэслаў Вількін, Анжаліка Барчан, Марыя Рудакова, Уладзімір Пятровіч, Максім Чарнюк, Галіна Угначова, Аляксандр Палішчук 

Фота - Юлія Пеплер, Вольга Каштанава 
 
Прэм'ера – 30 ліпеня 2018 года
Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
''Ю'' 16+ Чт 07.05.2020 19:00 Театр имени Янки Купалы, Минск 13.00 - 23.00
Место проведения
Театр имени Янки Купалы
г. Минск, ул.Энгельса, 7 Минск Беларусь
Организатор
Национальный академический театр имени Янки Купалы ГУ
Национальный академический театр имени Янки Купалы ГУ
ул.Энгельса,7 Минск 220030 Минская
Рег. №: 100377901
Тот же организатор То же место проведения
Купить Спектакль ''Людзі на балоце'' / ''Люди на болоте'' Спектакль ''Людзі на балоце'' / ''Люди на болоте'' Театр имени Янки Купалы, Минск 13.00 - 28.00
Купить Спектакль ''Зямля Эльзы'' Спектакль ''Зямля Эльзы'' Театр имени Янки Купалы, камерная сцена, Минск 16.00
Продано Спектакль ''Местачковае кабарэ'' ПроданоПроданоСпектакль ''Местачковае кабарэ'' Театр имени Янки Купалы, Минск
Продано Спектакль ''Каханне як мілітарызм'' ПроданоПроданоСпектакль ''Каханне як мілітарызм'' Театр имени Янки Купалы, камерная сцена, Минск
Купить Спектакль ''Пiнская шляхта'' / ''Пинская шляхта'' Спектакль ''Пiнская шляхта'' / ''Пинская шляхта'' Театр имени Янки Купалы, Минск 15.00